Абмеркаваньне:Мітынг
Апошні каментар: 13 лістапада 2018, ад удзельніка Renessaince у тэме Назва артыкулу
Назва артыкулу
рэдагавацьУ нашай мове мітынг азначае ўсё-ткі нешта іншае, чым проста «сустрэча». Прапаную перайменаваць артыкул у сход. -- Renessaince 17:25, 30 кастрычніка 2018 (MSK)
- slounik.org прапануе перакладаць гэтае слова як канфэрэнцыя. --Ліцьвін (гутаркі) 17:34, 30 кастрычніка 2018 (MSK)
- Мне аднолькава, ці будзе артыкул называцца «сход», ці «канфэрэнцыя». Аднак у другім выпадку трэба будзе прыдумаць, як называць артыкул пра ўласна «канфэрэнцыю»: en:Conference, ru:Конференция. Дарэчы, у ангельскім артыкуле азначэньне «канфэрэнцыі» наступнае:
Канфэрэнцыя — сустрэча [meeting] людзей дзеля абмеркаваньня пэўнай тэмы. Арыгінальны тэкст (анг.)
A conference is a meeting of people who "confer" about a topic.
|
||
- -- Renessaince 18:33, 30 кастрычніка 2018 (MSK)
- Добра. Дык абіраем сустрэча ці сход? --Ліцьвін (гутаркі) 18:57, 30 кастрычніка 2018 (MSK)
- сустрэча:
- Спатканьне з кім-небудзь, чым-небудзь пры руху з розных бакоў.
- Спатканьне, часьцей умоўленае, дзьвюх або некалькіх асобаў.
- Падрыхтаваны прыём каго-небудзь, чаго-небудзь; урачыстасьць з прычыны надыходу, прыбыцьця каго-небудзь, чаго-небудзь.
- сход:
- Дзеяньне паводле дзеяслоў сходзіць — сысьці.
- Месца, па якім сходзяць, спускаюцца; спуск.
- Сумеснае пасяджэньне сябраў якой-небудзь арганізацыі, калектыву для абмеркаваньня чаго-небудзь.
- У складзе назваў некаторых выбарчых прадстаўнічых установаў, арганізацыя.
- Сустрэча якіх-небудзь людзей, якога-небудзь таварыства.
- Збор, скліканьне каго-небудзь зь якой-небудзь мэтай.
- пераноснае значэньне Схіл, канец.
- Пакуль што з гэтых двух варыянтаў «сход» бліжэйшы (пп. 5, 6). Пачакаем іншых меркаваньняў і, калі ня знойдзецца трэцяга тэрміну, перанясу ў «сход». -- Renessaince 17:16, 31 кастрычніка 2018 (MSK)
- Дамовіліся. --Ліцьвін (гутаркі) 17:35, 31 кастрычніка 2018 (MSK)
- Лічу, што ўжо можна пераносіць. --Ліцьвін (гутаркі) 13:55, 4 лістапада 2018 (MSK)
- Артыкул ня стаў пераймяноўваць, бо злучыў яго з элемэнтам ВікіЗьвестак, які адпавядае панятку «дэманстрацыя». Для «сустрэчы» мусіць быць створаны іншы артыкул. -- Renessaince 12:20, 13 лістапада 2018 (MSK)
- сустрэча:
- Добра. Дык абіраем сустрэча ці сход? --Ліцьвін (гутаркі) 18:57, 30 кастрычніка 2018 (MSK)
- -- Renessaince 18:33, 30 кастрычніка 2018 (MSK)