Абмеркаваньне:Мікалаеў (Мікалаеўская вобласьць)

Вузел чыгуначных лініяў на Адэсу, Херсон, Сьнігураўку, Далінскую. Пэўна, што Сьнегураўка? (Ад слова «сьнег») (па-ўкраінску: Сніг) --Vasyl` Babych 21:26, 23 красавіка 2009 (UTC)

Дастаткова цікавае пытаньне, бо ўсе залежыць ад ступені пазычаньня гэтай назвы ў беларускую мову. Калі назва зьяўляецца засвоенай, то будзе Сьнягураўка (на беларускі манэр), калі не — то Сьнігураўка (на ўкраінскі). Па той самай прычыне Кіеў па-беларуску зьяўляецца Кіевам, калі б назва для гэтага гораду ў беларускай мове не існавала, то яна б перадавалася як «Кыіў» — у адпаведнасьці з украінскім вымаўленьнем. Карацей, трэба шукаць мапы Ўкраіны па-беларуску. Дагэтуль абодва варыянты на маю думку зьяўляюцца дапушчальнымі з схілам на ўкраінскі манэр (як найбольш блізкі да арыгіналу). —zedlik 21:54, 23 красавіка 2009 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Мікалаеў (Мікалаеўская вобласьць)»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Мікалаеў (Мікалаеўская вобласьць)».