Абмеркаваньне:Мюнхэн

Нягледзячы на ніўскі слоўнік, згодна беларускага клясычнага правапісу–2005 слушным варыянтам назвы будзе «Мюнхэн» (старонка 86, пункт 85а) --zedlik 22:41, 27 красавіка 2008 (UTC)

Артаграфічны слоўнік браўзэра мне настойліва падсказваў «Мюнхэн», але я ніяк не мог вымавіць гэтае злучэньне літараў, ламаўся язык (паспрабуйце самі правільна вымавіць гэта ў голас). Тады, зазірнуўшы на ўселякі выпадак у слоўнік НН, убачыў што там стаіць «Мюнхен». І я, узрадыўшыся, абраў менавіта гэты варыянт. Лічу, што лепей усё ж «Мюнхен», асабліва ўлічваючы прэцэдэнт слоўніка НН. -- yurtsevich 07:22, 28 красавіка 2008 (UTC)
Мм, вялікіх цяжкасьцяў вымавіць у мяне няма (можа таму, што я ўбачыў назву ў варыянце Мюнхэн некалькі гадоў таму :)), адзінае, калі слухаць арыгінальнае нямецкае вымаўленьне, то там сярэдні гук паміж «е» і «э» (ну я думаю, вы мусіце ведаць), але ягонае зьмякчэньне выкліканае характэрным паўмяккім няцецкім [х]. Калі б у няменкай мове гук [х] ня быў мяккім, там бы быў чысты [э]. Дарэчы, ніўскі слоўнік страціў сваю актуальнасьць пасьля выхаду правапісу на карысьць апошняга. Тобо калі пэўнае пытаньне зьяўляецца спрэчнам, то у правапісу тут большы аўтарытэт. --zedlik 13:21, 28 красавіка 2008 (UTC)
Так, мусіць усё ж такі Вы правы. :) -- yurtsevich 13:50, 28 красавіка 2008 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Мюнхэн».