Абмеркаваньне:Млын
Перанакіраваньне зь Вятрак
рэдагавацьМяркую, варта на старонцы Вятрак стварыць старонку-неадназначнасьць з адной з спасылак на Млын, бо як вядома ветракамі завуцца таксама такія адмысловыя слупы зь вінтамі для вытворчасьці энэргіі. --zedlik 21:09, 6 кастрычніка 2008 (UTC)
- прабачце, удакладню. Маеце на ўвазе пад ветраком разумееца таксама яшчэ і генератар энэргіі, які працуе ад ветра? Але магчыма варта стварыць асобны артыкул пад назовам вятрак, дзе апісаць млын найперш, а па другое сучасныя інавацыі. Бо ці варта разьдзяляць вятрак на два паняцьці? пасьля таксама выдзяліць паравыя млыны і млыны вадзяныя ў асобныя артыкулы? --Мікола Волкаў 21:57, 6 кастрычніка 2008 (UTC)
- Так, сапраўды, генэратар энэргіі. Мне здаецца, што млын і генэратар — розныя рэчы, бо агульнага ў іх — толькі тое, што яны выкарыстоўваюць энэргію ветру. А прызначэньне, канструкцыя, ідэя — зусім розныя, проста гэтыя рэчы маюць аднолькавыя назвы. На маю думку, сучасная інавацыя млына — гэта якая-небудзь малольная фабрыка, бо збожжа і энэргія... — ня ведаю. Прычым пра ветраны млын варта пісаць у артыкуле пра млын, бо ветраны (і паравы, і вадзяны) млын зьяўляецца падвідам млына. А генэратар на маю думку — гэта іншае. --zedlik 22:29, 6 кастрычніка 2008 (UTC)