Абмеркаваньне:Марыс Янсанс

Імёны ўласныя

рэдагаваць

Усё ж-ткі не Янсонс, а Янсанс (націск на першы склад), а маці ягоная - Янсонэ (тут варта паставіць на другі, бо літара "о" ў лат. мове пазначае дыфтонг, які цягнецца крыху даўжэй за простыя галосныя).

Зь іншага боку, калі прозьвішча дырыжора разглядаць як жыдоўскае з паходжаньня, то напісаньне мужчынскага прозьвішча зьмяняць, мабыць, ня варта. Як тут разабрацца? Пытаньне да Vojta.

І яшчэ адна праблема: як у бел. мове варта скланяць латыскія імёны. Як пісаць лепей: Арвідса Янсанса ці Арвіда Янсана? Ці гаворыць пра гэта хоць штосьці нашая граматыка?--Kažemaks 07:22, 4 траўня 2007 (UTC)

Быў бы ўдзячны, калі б хтосьці перамяніў "Янсонс" на "Янсанс", бо я ня ведаю, як зьмяніць назву самога артыкулу. Удзельнік :Stachv

Вярнуцца да старонкі «Марыс Янсанс».