Абмеркаваньне:Маліна
Апошні каментар: 1 сакавіка 2011, ад удзельніка Zedlik
Пры напісаньні назова ягады зроблена памылка (я сам назваў артыкул з памылкай), па клясычным нормам беларускай мовы назовы ягадаў заўсёды маюць множны лік (да прыклада: чарніцы, ажыны, маліны, касьцяніцы і йнш.) - таму напэўна трэба зрабіць перанакіраваньне і зьмену назвы артыкула з Маліна - на Маліны. Аднак, з'яўляецца іншае пытаньне - калі пісаць віды малінаў, то трэба пакідаць у адзіночным ліку Маліна звычайная альбо Маліны звычайныя, альбо зусім Маліны звычайная? - Ня ведаю, як зрабіць. --Vaukalaka 09:49, 28 лютага 2011 (EET)
- Аднак слоўнікі падаюць адзіночны лік --Jauhienij 09:51, 28 лютага 2011 (EET)
- Паглядзеў, дзякуй. І праўда - тады ня трэба нічога зьмяняць.:) --Vaukalaka 12:24, 28 лютага 2011 (EET)
- Маліны ёсьць у Раслінны свет: Тэматычны слоўнік. Менск: Беларуская навука, 2001 [1] — магчыма проста варта падаць зноскай або як другі варыянт — паводле гэтага слоўніка маліны — значна распаўсюджаны (рэгіянальны) варыянт назвы. Але пераносіць сам артыкул ня варта, бо ў большасьці слоўнікаў сапраўды адзіночны лік. —zedlik 17:48, 1 сакавіка 2011 (EET)
- Паглядзеў, дзякуй. І праўда - тады ня трэба нічога зьмяняць.:) --Vaukalaka 12:24, 28 лютага 2011 (EET)