Абмеркаваньне:Максім Багдановіч

А чаму верш Пагоня адрозніваецца ў дзьвух розных крыніцах?

"...Старадаўняй крывіцкай Пагоні..." у Вікіпедыі

"...Стародавней Литовской Погони..." на "Беларускай Палічцы"?

Хацелася б ведаць як было напісана ў арыгінале?


УНР як месца сьмерці

рэдагаваць

Памёр: 25 траўня (13 траўня) 1917 Сьцяг УНР (1917) Ялта, Таўрыйская губэрня, Украінская Народная Рэспубліка

УНР была абвешчана 20 лістапада 1917. --Rasa 15:22, 22 лістапада 2009 (UTC)

Рэдагуйце сьмела. Гэта здаецца была праўка Васіля Бабіча. --Jauhienij 15:29, 22 лістапада 2009 (UTC)

Расейская рэспубліка

рэдагаваць

Можа лепш пазначыць Часовы ўрад? Як вы лічыце? --Jauhienij 21:57, 24 лістапада 2009 (UTC)

Вось лінк: Российская республика --Rasa 22:59, 25 лістапада 2009 (UTC)

--Red_Winged_Duck 14:49, 27 лістапада 2009 (UTC)

А калі я ў разьдзеле Творчая спадчына загружу выяву вокладкі перакладаў Багдановіча на францускую як прыклад перакладных зборнікаў яго паэзіі я парушу нормы добрасумленнага выкраыстаньня нявольных выяваў? --Jauhienij 10:46, 27 студзеня 2010 (UTC)
Пры ўмове, што ў разьдзеле будзе інфармацыя менавіта пра гэты пераклад, парушаць ня будзе. А ў агульным выпадку, мяркую, што могуць існаваць пераклады, тэрмін дзеяньня аўтарскіх правоў у якіх скончыўся і якія знаходзяцца ў грамадзкай уласнасьці. --Red_Winged_Duck 13:29, 27 студзеня 2010 (UTC)

Здаецца разабраўся з выявамі. --Jauhienij 11:56, 28 студзеня 2010 (UTC)

Так, дзякуй. --Red_Winged_Duck 12:41, 28 студзеня 2010 (UTC)

Выбраны артыкул

рэдагаваць

Ці ёсьць у каго яшчэ заўвагі наконт выкарыстаньня файлаў у артыкуле, каб зрабіць яго выбраным? Пояс на Файл:Slucki-poyas2.jpg апісваецца абзацам тэксту, выява вокладкі Файл:BahdanovicsVianok.gif сапраўды не падпісаная ў арыгінальным выданьні (у Абмеркаваньне файла:BahdanovicsVianok.gif была невялікая дыскусія); у любым выпадку збонік яўным чынам апісваецца ў артыкуле. На мой погляд, цяпер з выявамі ўсё добра. —zedlik 03:21, 31 студзеня 2010 (UTC)

Ці не падпадае выява вокладкі Вянка пад лізэнцію PD-old? Можна закінуць у Commons. --Jauhienij 03:23, 31 студзеня 2010 (UTC)
Паглядзеў закон, там напісана, што прадстаўніком ананімна апублікаваных твораў зьяўляецца выдавец, а тэрмін аховы — 50 гадоў ад даты публікацыі. Я пакуль запытаюся ў EugeneZelenko, бо на маю думку, у яго нашмат больш досьведу працы з такімі памежнымі сытуацыямі. —zedlik 03:38, 31 студзеня 2010 (UTC)
Выдавец у сэнсе Марцін Кухта? --Jauhienij 03:42, 31 студзеня 2010 (UTC)
Напэўна, так. Але Кухта не зьяўляецца ўладальнікам правоў, ён толькі можа іх адстойваць. Калі твор ананімны — то 50 гадоў. У мяне проста ёсьць сумнеў наконт таго, ці можна лічыць такі твор ананімным, гэта адзінае, што разрывае лягічную пасьлядоўнасьць. Калі можна, то больш ніякіх пытаньняў наконт пераносу ў Commons няма. Вось цытата: 4. При опубликовании произведения анонимно или под псевдонимом (за исключением случая, когда псевдоним автора не оставляет сомнения в его личности) издатель, имя или наименование которого обозначено на произведении, при отсутствии доказательств иного считается представителем автора в соответствии с настоящим Законом и в этом качестве имеет право защищать права автора и обеспечивать их осуществление. Настоящее положение будет действовать до тех пор, пока автор такого произведения не раскроет свою личность и не заявит о своем авторстве на произведение. [1]. —zedlik 04:42, 31 студзеня 2010 (UTC)

Здаецца, цяпер усё добра, прапаную лічыць выбраным артыкулам лютага! :) —zedlik 21:58, 31 студзеня 2010 (UTC)

Назвы твораў у арыгінале

рэдагаваць

Я бы прапанаваў пакінуць назвы твораць у сучаснай артаграфіі, а арыгінальныя назвы падаць у зносках, бо нават у школе вывучаюць верш «Слуцкія ткачыхі», а ня «Слуцкіе ткачыхі». --Red_Winged_Duck 14:22, 28 студзеня 2010 (UTC)

Можна ў зносках пазначыць, што вершы са зборніка Вянка пададзеныя ў арыгінальнай артаграфіі паэта, бо варта было б захоўваць такія рэчы. У школе і назву выдавецкай суполкі «Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ» перарабляюць і ў «аконцы», і ў «вакенцы», ствараючы ўяўленьне, што арыгінал можна круціць як заўгодна. Я ўсё ж такі настойваю на тым, каб мае рэдагаваньні засталіся ў моцы. Але калі вы ўпэўнены, што перадаваць назвы вершаў патрэбна ў суч. артаграфіі, мы можам пачакаць меркаваньняў іншых удзельнікаў. Я прынцыпова ня супраць. --Jauhienij 14:38, 28 студзеня 2010 (UTC)

На маю думку, арыгінальныя назвы сапраўды ня кепска было б падаць, бо гэта адпавядае энцыкляпэдычным зьвесткам (у выпадках, калі адсутнічае асобны артыкул пра гэтую назву). Якім чынам гэта зрабіць — арыгінальныя назвы ў асноўным тэксьце, а сучасная ў зносцы, ці сучасная ў тэксьце, а арыгінальная ў зносцы — для мяне асабіста ня надта прынцыпова. —zedlik 03:25, 31 студзеня 2010 (UTC)

Максім Багдановіч (перанесена зь Вікіпэдыя:Артыкулы для рэцэнзаваньня)

рэдагаваць

Артыкул высунуты на рэцэнзаваньне, каб высьвятліць, ці адпавядае ён крытэрам намінаваньня ў "выбраныя" артыкулы. --Jauhienij 16:11, 27 кастрычніка 2009 (UTC)

Загрузіў у Commons 3 арыгіналы (факсімільныя копіі) вершаў Багдановіча з зборніка «Вянок», магчыма дзе прыдасца:
Таксама я б прапанаваў крыху пашырыць блакінтую раску вакол «Хоць бы ты чорную, толькі б не шэрую прала», каб гэтыя словы зьмясьціліся на адзін радок. —zedlik 01:56, 31 кастрычніка 2009 (UTC)
Дадаў два радкі й падоўжыў блакітную раску --Jauhienij 22:36, 31 кастрычніка 2009 (UTC)

Колькі павінна доўжыццы рэцэнзаваньне, каб намінаваць артыкул у выбраныя? Два тыдні? --Jauhienij 22:34, 5 лістапада 2009 (UTC)

Няма ніякіх абмежаваньняў. Калі рэцэнзаваньне выканала сваю функцыю, то можна выстаўляць хоць зараз. —zedlik 23:21, 5 лістапада 2009 (UTC)

Хопіць. --Jauhienij 09:21, 7 лістапада 2009 (UTC)

Подпіс пад выявай:

рэдагаваць

Марыя Ягораўна з дзецьмі. Ягораўна?--Хомелка (гутаркі) 21:33, 21 лістапада 2012 (FET)

Грамадзянства

рэдагаваць

У часы Багдановіча пашпарты не былі распаўсюджанай зьявай і выдаваліся на так часта, таму казаць, што ў яго было грамадзянства нейкай краіны — спэкуляцыя, пакуль ня будзе дададзена адпаведная крыніца. Наогул сам парамэтар «грамадзянства» ў картцы паэтаў, пісьменьнікаў і падобных выглядае вельмі дзіўна, бо да асноўнай дзейнасьці ня мае ніякага дачыненьня, а там больш значнасьці, каб выносіць яе ў картку, таму прапаную гэты парамэтар выдаліць наогул з шаблёну, бо ў бальшыні выпадкаў для яго запаўненьня няма надзейных крыніц і ён выступае ў якасьці фактару для спэкуляцыяў і вандалізму. --Red_Winged_Duck 20:03, 19 студзеня 2014 (FET)

У дачыненьні ж да Багдановіча тэрмін «грамадзянства» наогул ня можа прымяняцца, бо ў Расейскай імпэрыі не было ніякага грамадзянства, а было выключна падданства, а гэта розныя прававыя паняткі, што яшчэ раз пацьвярджае спэкулятыўнасьць парамэтру наогул у шаблёнах-картках і яны ня могуць прымяняцца для ўсіх асобаў без уліку спэцыфікі пэўных краінаў. --Red_Winged_Duck 21:13, 19 студзеня 2014 (FET)
Падтрымліваю. На маю думку, згадваньне грамадзянства ва ўсіх шаблёнах пра асобы можна абмежаваць толькі двума выпадкамі: 1) ёсьць крыніца; 2) гэтая інфармацыя прысутнічае ў Вікізьвестках. Вызначыць грамадзянства толькі па ўскосных прыкметах (краіна пражываньня, мова, бацькі, нават ранейшыя зьвесткі пра грамадзянства) немагчыма, калі няма крыніцы. Тое самае з полем «нацыянальнасьць» у пэўных шаблёнах. —zedlik 18:20, 20 студзеня 2014 (FET)
Я б нават другі пункт выключыў, бо Вікізьвесткі пакуль яшчэ ня вельмі надзейная крыніца, каб далёка не хадзіць, для Багдановіча атрымліваем, што грамадзянства будзе — Беларусь. :) Наогул жа, грамадзянства можа мець месца ў шаблёнах, калі размова ідзе, напрыклад, пра спартоўцаў, дзе грамадзянства зьяўляецца аднім з складнікаў дзейнасьці асобы. А ў большасьці выпадкаў, наўрад ці, мы будзем мець надзейныя крыніцы, а калі ўжо крыніца ёсьць, то гэтую інфармацыю можна дадаць і ў сам артыкул, бо калі на ёй робіцца акцэнт у паведамленьнях пра сьпевакоў ці мастакоў, значыць яна нейкім чынам важная. Таму я бы парамэтры «грамадзянства» і, як слушна заўважана, «нацыянальнасьць» прыбраў бы з усіх шаблёнаў (акрамя спартоўцаў і падобных выпадкаў). --Red_Winged_Duck 18:37, 20 студзеня 2014 (FET)
Рацыя. Я пакуль напісаў аўтару, чый робат дадаў нацыянальнасьць Багдановіча, пра гэта, але мне здаецца, што варта выпраўляць такія памылкі ў Вікізьвестках, чым ігнараваць іх у нашых шаблёнах, бо іначай тут проста немагчыма зрабіць абагульненьне: у якіх выпадках інфармацыю зь Вікізьвестак можна выкарыстоўваць, а у якіх яна ня будзе карэктнай. Тым больш, што іншыя разьдзелы тады будуць пазначаць некарэктныя зьвесткі. З мэтазгоднасьцю пазначэньня грамадзянства для спартоўцаў і тых, для каго яна зьяўляецца прынцыповай, я згодны, але ў картках пра пісьменьнікаў і музыкаў такія зьвесткі, на маю думку, выглядаюць крыху дзіўна. —zedlik 19:13, 20 студзеня 2014 (FET)
  Супраць пасьпешлівасьці і выдаленьня важных і інфармацыйных зьвестак з шаблёну, ня трэба выдумляць ровара, т.ч. толькі хутчэй скоцімся да маргіналізацыі. У спрэчных выпадках заўсёды лепш паглядзець як пытаньне разьвязана ў вялікіх разьдзелах. У ангельскім шаблёне: en:Template:Infobox writer усе гэтыя парамэтры ёсьць, у Ру-Вікі ru:Шаблон:Писатель — грамадзянства ёсьць. Тое, што ў вікізьвестках пэўныя хібы — бяда, але хібы мусяць быць выпраўленыя і ніякіх праблем, гэта сымптом першых год існаваньня маладога праекту, ня болей. Нават калі (1-ы выпадак) зараз усе аднадушна прагаласуюць за, гэты ніякі не паказчык, бо, скажам празь пяць год, калі, дапускаю, нас з Вамі у праекце ўжо ня будзе, зьявяцца (2-і выпадак) новыя ўдзельнікі й могуць узьняць пытаньне па якім-небудзь шаблёнчыку/картцы/сьцяжку/іншай трасцы і зноў зладзяць галасаваньне, якое можа даць дыямэтральна супрацьлеглыя вынікі. І ў першым, і ў другім выпадках вынікі галасаваньня не дастаткова рэлевантныя па прычыне вельмі малой колькасьці ўдзельнікаў абмеркаваньня, дапускаю, што зараз выкажуцца агулам 3-5 чалавекі, хачу верыць, што праз пару год гэты паказчык мусіць вырасьці, тут нажаль няпэўны. Гэта сьмешна (ці сумна), яшчэ раз заклікаю не рубіць зь пляча, але даверыцца досьведу іншых праектаў з буйной колькасьцю рэдактараў. Ад сабе магу прывесьці наступныя прыклады абмяркоўваных парамэтраў: грамадзянства Уладзімер Набокаў, тое, што грамадзянін ЗША вельмі важны факт біяграфіі, які мусіць быць вынесены ў картку; нацыянальнасьць: Фазіль Іскандэр, тое, што абхаз таксама ня ўсе ведаюць. Т.ч. прапаную ўсё пакінуць як ёсьць і ня ўводзіць навіны. Калі камусь падаецца спрэчным графа грамадзянства ў артыкуле пра Багдановіча (ня ведаю, чаму менавіта ў гэтага пісьменьніка, тут шмат падобных артыкулаў) магчыма сапраўды поўнай роўніцы між падданствам і грамадзянствам ставіць нельга. У такім разе гэты радок з карткі можна прыбраць, бо патрабаваньне крыніцы на наянаўсьць імпэрскага пашпарта ў Багдановіча выглядае цалкам дзіўным. Спадзяюся буду пачуты.--Mr. Spock абм 20:42, 20 студзеня 2014 (FET)
Так, вядома. Я зусім не прапаную ўзяць і выдаліць гэтыя зьвесткі з шаблёнаў, проста ў мяне склалася ўражаньне, што яны часта дадаюцца беспадстаўна. Вось узяць, скажам, любога беларускага пісьменьніка. Я ніколі не сустракаў у СМІ або энцыкляпэдыях шырокага асьвятленьня фактаў пра грамадзянства/падданства той ці іншай асобы. Нават сучасьнікаў узяць: немагчыма адназначна сказаць, якое грамадзянства яны маюць. Проста прыклад Багдановіча вельмі заўважны, таму, мне здаецца, на гэтую акалічнасьць зьвярнулі ўвагу. Прыклад з Набокавым — добры, але і ў гэтым выпадку ня ўсё так адназначна: ці было ў яго падвойнае грамадзянства, ці два грамадзянствы ці адно за адным, і таму гэта варта ўдакладняць у артыкуле. Ці вось яшчэ камічны выпадак зь Сяргеем Шупам: http://shupa.livejournal.com/100234.html. Проста не хацелася б распаўсюджваць некарэктныя зьвесткі. —zedlik 21:31, 20 студзеня 2014 (FET)

Не ведаю як там у Расейскай імпэрыі, у імпэрыі савецкай ва усіх жыхароў гораду пашпарты былі. Карацей, у дадзеным артыкуле прапаную выдаліць спрэчны радок, лічыць што грамадзянства не роўнае падданству, а шаблёны не чапаць і пакінуць як ёсьць. Спрэчныя пытаньні (канфлікты правак) падобнага кшталту абмяркоўваць асобна для кожнага канкрэтнага выпадку, пазьбягаючы скатваньня да абсурду, наяўнасьць грамадзянства БССР у Коласа і Купалы і т.п. выпадкаў аспрэчваць, спадзяюся, ніхто ня стане, таксама як і дадаваць Васілю Цяпінскаму грамадзянства ВКЛ.--Mr. Spock абм 21:47, 20 студзеня 2014 (FET)

Вярнуцца да старонкі «Максім Багдановіч».