Абмеркаваньне:Магдэбурскае права

Апошні каментар: 22 чэрвеня 2011, ад удзельніка Jauhienij

А варыянт Майдэборскае права адкуль зьявіўся? --Jauhienij 01:09, 22 чэрвеня 2011 (EEST)Адказаць

Відаць, у сучасную мову прыйшло з старабеларускай. У кожным разе у АК сустракаецца: набяры ў гугле «майдэборскае» ды пагартай старонкі — будуць спасылкі як на навуковую, так і на мастацкую літаратуру. --Казімер Ляхновіч 01:20, 22 чэрвеня 2011 (EEST)Адказаць
Дзякуй, зразумела. --Jauhienij 01:32, 22 чэрвеня 2011 (EEST)Адказаць

Катэгорыя

рэдагаваць

Зараз ідзе стварэньне новага шаблёну для населеных пунктаў. Было б крута зрабіць катэгорыі кшталту Катэгорыя:Населеныя пункты, якія атрымалі магдэбурскае права ў XXXX годзе і Катэгорыя:Населеныя пункты па годзе атрыманьня магдэбурскага права. — Wizardist г 01:51, 18 студзеня 2012 (FET)

Было б крута, але якім чынам дастаць год з выразу «[[14 сакавіка]] [[1499]]»? —zedlik 02:05, 18 студзеня 2012 (FET)
Ну, трэба разьбіць. :) На чысло-месяц і год. Не ва ўсіх жа выпадкаў вядомы дзень і месяц? — Wizardist г 02:28, 18 студзеня 2012 (FET)
Ды ну, будзе па адным артыкуле ў катэгорыі, сэнс? Ды і патэнцыйная крыніца памылак — пакуль для мяне такая катэгарызацыя выглядае празьмернай. —zedlik 02:36, 18 студзеня 2012 (FET)

Рок набыцьця

рэдагаваць

У Атлас. Геаграфія Беларусі. Вучэбнае выданне. Дапаможнік для 10 класа агульнаадукацыйных устаноў. Атлас спраектаваны, складзены і падрыхтаваны да друку: РУП «Белкартаграфія», РУП «Мінская друкарская фабрыка», геаграфічным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, 2007. ISBN 978-985-508-012-2 на старонцы 30 зьмешчана: Гарады і мястэчкі Беларусі, якія мелі Магдэбургскае права*. *Толькі з дакладна вядомай датай выдачы граматы на магдэбургскае права.

Неадпаведнасьці: Камянец (у атлясе — 1503, у артыкуле — 1518); Слонім (1532, 1531); Рэчыца (1561 (няп.), 1511); Высокае (1565, 1494); Магілёў (1577, 1561); Пружаны (1588, 1589).

Гарады і вёскі Беларусі: Камянец — У 1503 або 1518 г. (розныя зьвесткі)...; Рэчыца — і 1511 (няп.) і 1561 (няп.); Высокае — 1494; Магілёў — 1561 (малое), 1577 (поўнае); Пружаны — 1589. --Ліцьвін (гутаркі) 00:51, 26 красавіка 2012 (FET)

Сьцьвярджаецца, што найбольш дакладная інфармацыя зьмяшчаецца ў табліцы аўтарства А. Доўнара з ЭВКЛ. Паводле яе, сапраўды, Камянец атрымаў МП у 1503, Слонім — у 1531, Магілёў — у 1577, Пружаны — у 1589. Пра Рэчыцу і Высокае зьвестак у табліцы няма, затое ў адпаведных артыкулах значыцца 1511 і 1494. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 16:07, 27 красавіка 2012 (FET)
Вярнуцца да старонкі «Магдэбурскае права».