Абмеркаваньне:Ляскавіцкі сельсавет (Петрыкаўскі раён)

Апошні каментар: 23 сьнежня 2019, ад удзельніка Ліцьвін у тэме Неадназначнасьць

Неадназначнасьць

рэдагаваць

Гісторыя: 2 красавіка 1975 году Ляскавіцкі сельсавет перайменаваны ў Галубіцкі сельсавет, цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Галубіца. 24 траўня 1978 году Брынёўскі сельсавет перайменаваны ў Ляскавіцкі, цэнтар сельсавету перанесены ў Ляскавічы.

Атрымліваецца, што вёска Ляскавічы ўвайшла ў склад Галубіцкага сельсавету. Апошні і дагэтуль існуе. Пры гэтым у Ляскавіцкі сельсавет перайменаваны быў менавіта Брынёўскі. Як так атрымалася? --Ліцьвін (гутаркі) 20:27, 18 кастрычніка 2019 (+03)Адказаць

Хутчэй за ўсё, дзесьці паміж гэтымі датамі Ляскавічы перадалі з Галубіцкага сельсавета ў Брынёўскі.--Artsiom91 (гутаркі) 20:35, 18 кастрычніка 2019 (+03)Адказаць
Магчыма. Але ж у ГВБ пра гэтае ня згадваецца. Таксама магчыма, што ўсё адбылося 24 траўня 1978 году: Ляскавічы перададзеныя з Галубіцкага сельсавету ў Брынёўскі, які адначасова быў перайменаваны ў Ляскавіцкі. І гэтае ўскосна пацьвярджае і даведнік «БССР. Адм.-тэр. падзел»: у 1974 годзе ў складзе Ляскавіцкага сельсавету было 7 населеных пунктаў, а ў 1981 годзе ў складзе Галубіцкага сельсавету ўжо засталося 6 населеных пунктаў. Пры гэтым у 1974 годзе ў складзе Брынёўскага сельсавету было 6 населеных пунктаў, а ў 1981 годзе ў складзе Ляскавіцкага сельсавету ўжо было 9 населеных пунктаў. Атрымліваецца, што наваствораны Ляскавіцкі сельсавет узбагаціўся населенымі пунктамі ня толькі за кошт Брынёўскага і Галубіцкага сельсаветаў. --Ліцьвін (гутаркі) 20:59, 18 кастрычніка 2019 (+03)Адказаць
Дарэчы, у ФКДАРБ згадваецца нейкая вёска Брынёўскага сельсавету з назвай Чырвоны Сьцяг. --Ліцьвін (гутаркі) 22:15, 18 кастрычніка 2019 (+03)Адказаць
Вёскі Ляскавічы, Баклань і Дарашэвічы былі перададзены з Ляскавіцкага сельсавета ў склад Брынёўскага сельсавета згодна з Рашэннем ад 20 лютага 1975 года (такім чынам колькасць населеных пунктаў у Брынёўскім сельсавеце стала 6+3=9). Рашэннем ад 2 верасня 1975 года цэнтр Ляскавіцкага сельсавета быў перанесены ў Галубіцу, а сам сельсавет перайменаваны ў Галубіцкі (паўгода прымалі рашэнне ці далучалі Ляскавічы да Брынёўскага сельсавета). Чырвоны Сцяг — адзін з хутароў Брынёва.
Дзякуй за ўдакладненьне. Так, сапраўды, Ляскавіцкі сельсавет быў перайменаваны ў Галубіцкі менавіта 2 верасьня 1975 году (калі арыентавацца на даведнік «БССР. Адм.-тэр. падзел»). Атрымліваецца, што з 20 лютага 1975 году да 2 верасьня 1975 году вёска Ляскавічы адначасова ўваходзіла ў склад Брынёўскага сельсавету і зьяўлялася цэнтрам Ляскавіцкага сельсавету, але пры гэтым не ўваходзіла ў склад апошняга. Нейкія неверагодныя рэчы тады адбываліся. --Ліцьвін (гутаркі) 02:14, 14 сьнежня 2019 (+03)Адказаць
Рашэнне ад 2 верасня 1975 года гучыць як «вызначыць цэнтрам Ляскавіцкага сельсавета вёску Галубіца і перайменаваць сельсавет у Галубіцкі» замест звычайнага «перанесці цэнтр сельсавета з пункта А ў пункт Б і перайменаваць сельсавет». Тут можа існаваць некалькі варыянтаў: доўга перадавалі населеныя пункты з аднаго сельсавета ў другі або фактычна кіраўніцтва сельсавета пераехала ў Галубіцу, а Рашэнне пра перанос цэнтра прынята пастфактум, проста замацоўваючы існуючае становішча. --D.L.M.I. Bel (гутаркі) 00:47, 15 сьнежня 2019 (+03)Адказаць
Так, сапраўды, хутчэй за ўсё маем другі варыянт. --Ліцьвін (гутаркі) 11:17, 15 сьнежня 2019 (+03)Адказаць
Знайшоў рашэнне Гомельскага аблсавета дэпутатаў ад 15 жніўня 1974 года, якім цэнтр Ляскавіцкага сельсавета пераносіўся ў Галубіцу. --D.L.M.I. Bel (гутаркі) 00:07, 23 сьнежня 2019 (+03)Адказаць
Дзякуй за новыя зьвесткі. Вось цяпер усё зразумела. Шкада, што пра гэтае ня ведае ФКДАРБ. --Ліцьвін (гутаркі) 01:20, 23 сьнежня 2019 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Ляскавіцкі сельсавет (Петрыкаўскі раён)».