Абмеркаваньне:Людміла Кальмаева
Імя па бацьку
рэдагавацьКалегі, вітаю!
Дасюль у тарашкевічанскім варыянце вікіпэдыі мы амаль не выкарыстоўвалі імя па бацьку, як праяву расейска-савецкай культуры. Вікіпэдыя афіцыйным беларускім правапісам, вядома, працягвае папулярызаваць патрыярхальную расейскацэнтрычную традыцыю імя па бацьку. Стварыўшы сотні артыкулаў пра жанчынаў, я не ніколі падаваў імя па бацьку - артыкулы так і існуюць. Стварыўшы ж нядаўна артыкул пра Людмілу Кальмаеву, я сумысьля не падаў імя па бацьку: і таму, што дасюль так працаваў і так аксэптавалася, і таму, што імя па бацьку - каляніялісцкі элемэнт. Але рэдактар другі раз выпраўляе мой артыкул і дадае штучнае ў тарашкевіцы імя па бацьку. Я хацеў бы пачуць рэакцыю калегаў і дазволіць мне і далей працаваць і не прадукаваць элемэнтаў партрыярхальнай і імпэрскай культуры.
Загадзя ўдзячны за вашыя водгукі,
Гарбацкі. Гарбацкі (гутаркі) 15:28, 10 лютага 2023 (+03)
- У гэты разьдзеле Вікіпэдыі дзейнічае рэкамэндацыя «Пагадненьні па назвах артыкулаў», дзе супольнасьць вырашыла называць артыкулы ў дачыненьні да асобаў паводле прынцыпу «Імя Прозьвішча». Пры гэтым гэтая рэкамэндацыя ніякім чынам не рэглямэнтуе зьмест артыкулаў у дачыненьні да ўласных імёнаў. Асабіста я так бачу сытуцыю: калі хтосьці стварыў артыкул і не пазначыў імя па бацьку і пры гэтым пра бацьку няма аніякіх зьвестах у шаблёне пра асобу і/або ў самім артыкуле, то імя па бацьку можна дадаць у пачатак артыкула. Асабіста я стаўлюся нэўтральна да згадкі імёнаў па бацьку ў артыкулах пра асобы. --Ліцьвін (гутаркі) 20:32, 10 лютага 2023 (+03)
- Вітаю! Як маецеся? Вялікі дзякуй за створаныя артыкулы. Напэўна Альдона Гедзімінаўна ня ведала пра расейскую культуру за IV стагодзьдзі да ўзьнікненьня нават яе назвы. Тое самае тычыцца поўнага імя хутчэй антыкаляніяльнага акадэміка Браніслава Адамавіча Тарашкевіча. Буду ўдзячны, калі пачнеце падаваць поўнае імя асобаў, пра якіх пішаце, будзь то беларуская або замежная (у тым ліку ўкраінская) традыцыя ў выглядзе імя па бацьку, або падвойнае ўласнае асабістае імя. Гэта дапамагае адрозьніваць артыкулы пра асобаў з аднолькавымі ўласнымі асабовымі імёнамі і прозьвішчамі. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 19:46, 9 сакавіка 2023 (UTC+3)