Абмеркаваньне:Львоў

Апошні каментар: 4 студзеня 2016, ад удзельніка Tutejšy žychar у тэме прыстаўны І

brilliance! ну і мова! — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся 194.158.205.102 (гутаркі · унёсак) 13:16, 17. marec 2007‎‎.

прыстаўны І

рэдагаваць

мае быць Ільвоў — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Tutejšy žychar (гутаркі · унёсак) 11:18, 4. január 2016‎.

Ня мае.
P.S. Падпісвайцеся -- Renessaince 13:04, 4 студзеня 2016 (MSK)Адказаць

Чаму ня мае? Калі слова пачынаецца зьбегам зычных першы зь якіх Л, заўсёды пішацца прыстаўны І: ільвяня, ільга й да т.п. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Tutejšy žychar (гутаркі · унёсак) 13:36, 4. január 2016‎‎.

Па-першае, ці чулі, што варта падпісваць свае камэнтары, каб пасьля можна было разабрацца, хто што каму адказваў? Па-другое, Вы ўжо другі раз пакідаеце нічым не падмацаваныя сьцьверджаньні, якія ня вытрымліваюць аніякай крытыкі. Наконт «…заўсёды пішацца прыстаўны І…» паглядзіце хаця б сюды: [1], — а наконт напісаньня «Ільвоў» — знайдзіце хоць адзін беларускі слоўнік, дзе б так пісалася назва гэтага места. -- Renessaince 13:41, 4 студзеня 2016 (MSK)Адказаць

Даруйце, ня ведаў пра подпіс. Паводле ўзорнае беларускае вымовы, перад зьбегам зычных на Л заўсёды вымаўляецца І, нават калі папярэдняе слова заканчваецца галосным. Ляґічна, што гэты прыстаўны гук мусіць пазначацца на пісьме.--Tutejšy žychar (гутаркі) 13:54, 4 студзеня 2016 (MSK)Адказаць

Можа й мусіць, але не пазначаецца. Вікіпэдыя абапіраецца на аўтарытэтныя крыніцы, а паводле іх варта пісаць толькі Львоў. -- Renessaince 15:18, 4 студзеня 2016 (MSK)Адказаць

У такім разе варта прынамсі пазначыць, што «Львоў» мае вымаўляцца [ільвоў], і растлумачыць зь якое ласкі не пазначаецца прыстаўны І, дарма што ў слове «ільвянё» пазначаецца. -- Tutejšy žychar (гутаркі) 16:14, 4 студзеня 2016 (MSK)Адказаць

Удакладненьне: Прыстаўны І пішацца заўсёды перад зьбегам зычных на М. Зьбег зычных на Л вымагае прыстаўное І калі папярэдняе слова заканчваецца на зычны. -- Tutejšy žychar (гутаркі) 16:30, 4 студзеня 2016 (MSK)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Львоў».