Абмеркаваньне:Кушляны

Патлумачце калі ласка, чаму трансьлітарацыя наркамаўскай лацінкай, га? — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Dziva4ok (гутаркі · унёсак).

Гэта не «наркамаўская лацінка». Там ёсьць спасылка: Інструкцыя па трансьлітарацыі. --Red_Winged_Duck 20:32, 30 сьнежня 2013 (FET)

Я гэта разумею, проста гэта вікіпэдыя на тарашкевіцы, лічу вартым рабіць трансьлітарацыю з тарашкевіцы. У артыкуле пра Менск дзьве вэрсыі трансьлітарацыі, атрымоўваецца нейкая блытаніна. У вікімэдыі трансьлітарацыя йдзе з тарашкевіцы. Спасылка Інструкцыя па трансьлітарацыі выкарыстоўвае наркамаўку, з гэтай прычыны і паўстала маё пытаньне.--Dziva4ok 20:52, 30 сьнежня 2013 (FET)

Няма сэнсу ў трансьлітарацыі паводле нейкага свайго стандарту. Менск таксама можа выкарыстоўвацца ў наркамаўцы, тут напісаньне не залежыць ад правапісу, таму й пакінутыя абодва варыянты.--Liashko (гутаркі) 23:30, 30 сьнежня 2013 (FET)
Гэты "нейкі свой стандарт" ужо даўно замацаваны ва ў інтэрнэт карыстальнікаў, а колькі людзей пішуць на лацінцы па новых наркамаўскіх правілах? Тое самае пра правапіс, паважаны Liashko (гутаркі), прыхільнікі наркамаўкі кажуць пра тарашкевіцу, які сэнс яе выкарыстоўваць, калі наркамаўка лічыцца на цяперашні момант афіцыйным правапісам? Такім чынам дзеля чаго мы карыстаемся тарашкевіцай, калі пішам адну палову клясычным правапісам, а палову другую(гэта палова і ёсьць трансьлітарацыя з наркамаўкі) афіцыйным. Мо' далей будзем пісаць імёны Алесь - Alieś, Васіль - Vasiĺ, Лявон - Liavon, замест адпаведных Aleś, Vasil, Lavon? Гэты падвойны стандарт не прыносіць нікому карысьці. Ангельскамоўные каверкаюць нашыя прозьвішчы невядома як, хоць у пашпарце ў нас напісана па-ангельску зусім інакш.--Dziva4ok 11:15, 31 сьнежня 2013 (FET)
Вы блытаеце розныя ГОСТы, у Вікіпэдыі пры трансьлітэрацыі не выкарыстоўваецца клясычная беларуская лацінка, выкарыстоўваецца стандарт Дзяржаўнага камітэта па маёмасьці Рэспублікі Беларусь № 38 от 11 чэрвеня 2007 году, да правапісаў Наркамаўка vs Тарашкевіца дачыненьня ён не мае. у сеціве шмат разоў ужо абмяркоўвалася, вось тут напрыклад.--Mr. Spock абм 11:37, 31 сьнежня 2013 (FET)

А што калі такія "дабрадзеі" зробяць стандарт як пісаць на тарашкевіцы(толькі ў яго ўнясуць наркамаўскі варыянт напісаньня) таксама скажыце карыстацца? Бо гэта ж Дзяржаўны камітэт так напісаў, ай-яй-яй. Яшчэ раз паўтараюся навошта мне чалавеку які піша на тарашкевіцы вучыць яшчэ нейкія правапісы, бо яны могуць нарабіць шмат стандартаў(напрыклад 100. Геаграфічныя назовы пішам так, імёны гэтак, прозьвішчы йшчэ як, замежныя словы так і так) і скажуць карыстайцеся, але ж дзякуй ня трэба! Трэба выходзіць з пазіцый напісаньня клясычным правапісам і не забіваць галоў рознымі стандартамі.--Dziva4ok 12:14, 31 сьнежня 2013 (FET)

Справа ня ў правапісах (тым больш што і ў наркамаўцы, і ў БКП назва вёскі Кушляны будзе поўнасьцю аднолькавай), справа палягае ў трансьлітарацыі і ў адрозьненьні яго функцыі ад беларускага лацінскага альфабэту. Беларускі лацінскі альфабэт не зацьверджаны афіцыйна і (прынамсі, па ідэі) можа выкарыстоўвацца ўсюды, дзе выкарыстоўваецца беларуская кірыліца (зразумела, апрача афіцыйных галінаў дзейнасьці, бо лацінка ня мае якога-небудзь статусу). А вось гэты варыянт трансьлітарацыі — гэта ня спосаб запісу беларускае мовы, а ўсяго толькі спосаб перадачы беларускіх назваў на мовы з лацінскім альфабэтам. Думаю, я здолеў зразумела растлумачыць :) Дзякуй! --Глеб Бераставы (гутаркі) 12:40, 31 сьнежня 2013 (FET) (P.S. Раю Вам рабіць водступы пасьля папярэдняй Вам рэплікі: робіцца гэта даданьнем двукроп'яў у колькасьці, на адно большае, чым ля папярэдняй рэплікі).
Дзякуй Глеб Бераставы (гутаркі) за тлумачэньні, але навошта гэтае адрозьненьне ад беларускага лацінскага альфабэту і што гэта за функцыя якую ён выконвае(зьнявечыць беларускую лацінку)? У нашае мове так склалася, што йснуюць кірыліца й лацінка разам, дык навошта гэта блытаніна з трансьлітарацыяй. Хіба ў іншых народаў такой справай займаюцца? Колькі рокаў, напрыклад пісалі Mahiloŭ, а цяпер трэба пісаць не ўласьцівае беларускае лацінцы Mahilioŭ. Альбо калі Менск(Мінск) ці Магілёў можна пісаць і так і гэтак, дык чаму я не магу пісаць Кушляны ў варыянце ўласьцівае правапісу сапраўднае беларускае лацінцы. І яшчэ людзі якія карыстаюцца лацінкай(тарашкевіца), дапрыкладу беларускія замежныя дыяспары, як пісалі здаўна іх папярэднікі, так і яны пішуць. Яшчэ могуць прыдумаць трансьлітарацыю з лацінцы(тарашкевіца) на кірыліцу(наркамаўка) і гэта будзе нармальна!?. Беларускай мовай павінны займацца беларусы, а ня "робаты". Я пішу на тарашкевіцы таму што, мне ня ўсё роўна, тое, за што аддаў жыцьцё Браніслаў Тарашкевіч. "Сучасную" трансьлітарацыю лічу зьдзекам з беларускае лацінцы. Дрэва неабходна паліваць, каб яно жыло, а не рубіць ягонае карэньне!--Dziva4ok 13:41, 31 сьнежня 2013 (FET)
Стандарт распрацавалі людзі якія карыстаюцца наркамаўкай. Інстытут які распрацаваў гэты стандарт карыстаецца таксама наркамаўкай. Калі выводзіць аргумэнтацыю з гэтага, то вынікае, што мы ўвогуле павінны карыстацца вось гэтымі правіламі. Але мы карыстаемся ў гэтай вікіпэдыі клясычным правапісам і я лічу, што трэба трансьлітарацыю рабіць з тарашкевіцы. Для тых хто катэгарычна супраць, прапаную ў шаблёне зрабіць два варыянты, 1) трансьлітарацыя наркамаўкай, 2) трансьлітарацыя тарашкевіцай.--Dziva4ok 16:35, 31 сьнежня 2013 (FET)
Вам ужо растлумачылі некалькі разоў, што трансьлітарацыю ўстанаўліваем ня мы і яна не залежыць ад правапісу. Пагатоў, і ў наркамаўцы, і ў БКП назва Кушляны зьяўляецца поўнасьцю ідэнтычнай. Дзякуй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 16:38, 31 сьнежня 2013 (FET)
Ня буду больш разводзіць палеміку, бо час даражэй, дзякуй за ўвагу.--Dziva4ok 17:06, 31 сьнежня 2013 (FET)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Кушляны»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Кушляны».