Абмеркаваньне:Кастусь Каліноўскі

Апошні каментар: 7 сакавіка 2018, ад удзельніка Bocianski у тэме Лукішкі

Першае ягонае імя — Вінцэнт (у русіфікаванай версіі — Вікенці). Пагэтаму лепш пачатак артыкула пабудаваць гэтак: "Каліноўскі Кастусь (Вінцэнт-Канстанцін)".

Увогуле "Кастусь" — гэта прыдуманае а-ля лапці імя, для паказа глыбока народнай сутнасьці :). У дакументах заўсёды "Вікенці/Вінцэнт".

З напісаньнем імёнаў у каталіцкай/праваслаўнай формах я заўсёды зыходжу з імёнаў у метрыках. Калі касьцельныя метрыкі яшчэ вяліся па-лаціне ці па-польску, дык я заўсёды пішу ў той форме (напр. Ян), калі па-расейску і напісана там Іван, дык і пішу Іван.

У метрыцы Каліноўскага напісана "Вінцэнт-Канстанцін", па-польску — "Wincenty–Konstanty".

Спасылку, як на мой погляд, трэба ставіць не на гады 1863 і 1864, а на "Паўстаньне 1863—1864".

Хацеў дадаць яшчэ вось гэта: ""У турме напісаны й адзіны вядомы сёньня верш Кастуся Каліноўскага, прысьвечаны каханай:

Марыська чарнабрэва, галубка мая,
Гдзе ж ся падзела шчасце і ясна доля твая?
Усё прайшло,- прайшло, як бы не бывала,
Адна страшэнна горыч у грудзях застала.
Адначасова гэта зварот да ўсяго народа:
Бывай здаровы, мужыцкі народзе,
Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе.
І часам спамяні пра Яську твайго,
Што згінуў за праўду для дабра твайго.

але вершаваныя радкі пішуцца не ў слупок, а ў радок. хто можа, выпраўце калі ласка, пажадана верш нахіленым шрыфтам Удзельнік:Bacian

Выправіў. --EugeneZelenko 14:47, 15.07.2006 (UTC)

Нацыянальны герой

рэдагаваць

На якой падставе робiца гэта выказванне? --Valodzka 07:22, 31 студзеня 2007 (UTC)

Чаму імя запісанае праз злучок «Вінцэнт-Канстанцін», а не проста «Вінцэнт Канстанцін»? Калі без злучка, то гэта будуць два першыя імёны, што выглядае натуральным. Адно складанае першае імя «Вінцэнт-Канстанцін» выглядае прынамсі дзіўна. Я пакуль злучок прыбяру. Ну і вось спасылка: [1]. —zedlik 23:54, 19 верасьня 2009 (UTC)

Лукішкі

рэдагаваць

Дзе сядзеў Каліноўскі за часам арышту? Загінуў на Лукіскай плошчы, а ці сядзеў на Лукішаках? Bocianski (гутаркі) 23:08, 7 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Кастусь Каліноўскі».