Абмеркаваньне:Карл Яўген (герцаг Вюртэмбэргу)
Дык ён князь ці герцаг? Думаю варта разабрацца з тэрміналёгіяй. І як перакладаць Eugen - Яўген ці Ойген? - Удзельнік:Карыбут
- Здаецца герцаг. --Jauhienij 10:07, 12 сьнежня 2009 (UTC)
- Калі імя нямецкае і практыкі яго ўжываньня ў беларускай мове няма, то так, будзе Ойген. Паводле інтэрвікаў — герцаг, ну і толькі не Вютэмбэрга, а Вюртэмбэрга. Ну і напэўна я б сказаў Вюртэмбэргу паводле, напрыклад, [1]. —zedlik 10:58, 12 сьнежня 2009 (UTC)
- Я зараз трымаю збор твораў Фрыдрыха Шылера зь серыі Скарбы сусьветнай літаратуры й Баршчэўскі ў сваёй прадмове два разы трансьлітэруе яго імя як Карл Яўген. Магу працытаваць. Ergo, прапаную зрабіць наступныя зьмены:
- унармаваць тэрміналёгію: зьмяніць князь на герцаг
- замест Ойгена ўжываць Яўген
- і выправіць на Вюртэмбэрг
--Jauhienij 11:30, 12 сьнежня 2009 (UTC)
- Я за князь (герцаг запазычанасьць, якая прыйшла праз расейскую мову ў 20 ст. Вялікай патрэбы ў герцагу няма, бо ё беларускі адпаведнік - князь). І за Ойген, бо не лічу патрэбным перакладаць імёны. - Удзельнік:Карыбут
- У мяне спыталі практыку ўжываньня імя ў беларускай - я прывёў прыклад. Калі не трэба перакладаць імёны, то я прывяду сьпіс артыкулаў на перайменаваньне. Пачну з Апанаса Філіповіча. з.ы. Можна і князь, толькі гэта бязглузьдзіца, бо ў Нямеччыне былі герцагі. --Jauhienij 12:08, 12 сьнежня 2009 (UTC)
- Магу працытаваць урывак з прадмовы, дзе Л. Баршчэўскі згадвае К. Яўгена як герцага. --Jauhienij 12:14, 12 сьнежня 2009 (UTC)
- Апанас Філіповіч у адрозьненьні ад Карла Ойгена беларус. Бязглузьдзіца з пункту гледжаньня расейскае мовы, а не беларускае: Herzog - kniaź, Fürst - vialiki kniaź. І калі гэта такая бязглузьдзіца, чаму вы самі напісалі ў адным месцы герцаг, а ў другім князь? У вас князь нават часьцей сутракаецца за герцага. - Удзельнік:Карыбут
- Перакладаў з ангельскай. Там Д'юк, што па звычцы пераклаў як князь. Памыліўся, таму, вышэй прапанаваў сябе выправіць. 1) Што да бязглузьдзіцы, дык вы самі сябе супярэчыце. Ойген не перакладаем, князь - перакладаем. 2) Калі Афанасій Філіповіч быў беларус, чаму мы перакладаем яго імя, а не пакідаем як ёсьць? Прапаную пачакаць меркаваньняў іншых удзельнікаў, бо мы з вамі не дасягнем кансэнсусу. --Jauhienij 12:59, 12 сьнежня 2009 (UTC)
- Імя - гэта імя, тытул - гэта тытул. Таму я сабе не супярэчу: вы ж не называеце нямецкіх каралёў кёнігамі, а імпэратараў Сьвятое Рымскае імпэрыі - кайзэрамі. Тое ж самае й з герцагам/князем. Цяпер адносна імёнаў: імёны не перакладаюцца, за выключэньнем пэўных выпадкаў: а) імя ўсталявалася ў моўнай культуры (біблейскія імёны, старажытная грэкі й рымляне: Ян замест Ёганан, Аляксандар замест Аляксандрас, Гай Юлій Цэзар замест Гаюс Юліюс Цэзар); б) імя мае не нацыянальную, а рэлігійную адметнасьць (Ян Павал ІІ, Кірыла І (Гундзяеў), Апанас (гэта манаскае імя!) Філіповіч). Што тычыцца перакладу імёнаў беларусаў, можаце пачытаць маё меркаваньне ў пра Дзьмітры Калдун. І калі вы так хочаце перакласьці імя беднага Карла Ойгена, чаму перакладаеце толькі частку, чаму няцалкам, чаму не Кароль Яўген? Але згодна з вашай лёгікай, мы будзем змушаныя ствараць артыкулы пра Юр'яў Бушаў (Джордж Буш), Антонаў ці Антосяў Блэраў (Энтані Блэр), Міколаў Сарказі (Нікаля Сарказі), Язэпаў Людвікаў Родэрыкаў Сапатэраў (Хасэ Люіс Радрыгес Сапатэра) і г.д. - Удзельнік:Карыбут
- Перакладаў з ангельскай. Там Д'юк, што па звычцы пераклаў як князь. Памыліўся, таму, вышэй прапанаваў сябе выправіць. 1) Што да бязглузьдзіцы, дык вы самі сябе супярэчыце. Ойген не перакладаем, князь - перакладаем. 2) Калі Афанасій Філіповіч быў беларус, чаму мы перакладаем яго імя, а не пакідаем як ёсьць? Прапаную пачакаць меркаваньняў іншых удзельнікаў, бо мы з вамі не дасягнем кансэнсусу. --Jauhienij 12:59, 12 сьнежня 2009 (UTC)
- Апанас Філіповіч у адрозьненьні ад Карла Ойгена беларус. Бязглузьдзіца з пункту гледжаньня расейскае мовы, а не беларускае: Herzog - kniaź, Fürst - vialiki kniaź. І калі гэта такая бязглузьдзіца, чаму вы самі напісалі ў адным месцы герцаг, а ў другім князь? У вас князь нават часьцей сутракаецца за герцага. - Удзельнік:Карыбут
- Магу працытаваць урывак з прадмовы, дзе Л. Баршчэўскі згадвае К. Яўгена як герцага. --Jauhienij 12:14, 12 сьнежня 2009 (UTC)
- У мяне спыталі практыку ўжываньня імя ў беларускай - я прывёў прыклад. Калі не трэба перакладаць імёны, то я прывяду сьпіс артыкулаў на перайменаваньне. Пачну з Апанаса Філіповіча. з.ы. Можна і князь, толькі гэта бязглузьдзіца, бо ў Нямеччыне былі герцагі. --Jauhienij 12:08, 12 сьнежня 2009 (UTC)
- Я за князь (герцаг запазычанасьць, якая прыйшла праз расейскую мову ў 20 ст. Вялікай патрэбы ў герцагу няма, бо ё беларускі адпаведнік - князь). І за Ойген, бо не лічу патрэбным перакладаць імёны. - Удзельнік:Карыбут
Мы мусім ужываць імёны так, як яны ўжываюцца ў беларускамоўнае практыцы. Мая пазіцыя абгрунтаваная бо я спасылаюся на літаратурныя крыніцы, вы - разважаеце ўслых. --Jauhienij 20:19, 12 сьнежня 2009 (UTC)
- Крыніца: Шылер Ф. Вершы і балады. Драмы: З ням. / Уклад., прадм. і амент. Л. Баршчэўскага.- МН.: Маст. літ., 1993.- 653с.:
- Шылеры атрымалі позву вюртэмбергскага герцага Карла Яўгена (С. 7)
- і герцаг Карл Яўген вырашыў пакінуць дванаццацігадовага навучэнца ў школе (С. 8)
--Jauhienij 20:27, 12 сьнежня 2009 (UTC)
- Vy možacie spasyłacca na što chočacie: heta vašaje prava, ale heta nia značyć, što krynicy nia mohuć pamylacca, da taho ž jany napisanyja narkamaŭkaj, a tam inšyja praviły. Na budučyniu: nie ў беларускамоўнае практыцы, a ў беларускамоўнай практыцы (heta nia Rodny skłon). - Удзельнік:Карыбут
Дзякую за выпраўленьне. То бок у вас няма крыніцаў? --Jauhienij 21:28, 12 сьнежня 2009 (UTC)
- Мае крыніцы - агульная тэорыя перакладу, правілы перадачы асабістых імёнаў (транскрыпцыя й трансьлітэрацыя) і па-просту лёгіка. А вось вам пра герцаг/князь: Хоць у суседскіх хроніках гэта выклікала блытаніну. Бо словы князь/герцаг у розных мовах па-рознаму перакладаюцца. Калі старабеларуская і польская тэрміналогія ведаюць толькі аднаго «князя» і «ksiкcia», дык у лаціне існуе два тэрміны — «princeрs» і «dux», як і ў нямецкай мове — «Fürst» і «Herzog». 1 - Удзельнік:Карыбут
- Ага. Дыплямаваны філёлаг, пішучы прадмову да выданьня твораў Шылера раптоўна забыў законы лёгікі. У вас юначы максімалізм. Ваша крыніца нічога не кажа пра правілы ўжываньня герцаг\князь датычна небеларускіх герцагаў\князёў. --Jauhienij 18:20, 13 сьнежня 2009 (UTC)
- Чытайце вышэй: jany napisanyja narkamaŭkaj, a tam inšyja praviły. Пішучы пра лёгіку, я зьвяртаўся да вас. Вось і ўсё. Крыніца кажа пра ўжываньне слова герцаг у старабеларускай мове - яго не было, сэнсу ў ім няма і сёньня. Больш сюды пісаць я ня буду, вы як хочаце. - Удзельнік:Карыбут
- Беларуская мова, нажаль, не зьяўляецца вытворчай ад старабеларускай, як і Беларусь не зьяўляецца палітычнай спадкаемцай Літвы. Мы можам лічыцца са старабеларускай традыцыяй і штучна набліжаць беларускія словы да старабеларускага лексікону (як вы слушна зрабілі ў артыкуле пра Гюстава Дарэ ў выпадку з Шатанам), але гэта, нажаль, штучныя мадыфікацыі. Герцага мэтазгодна пакінуць у аўтэнтычным выглядзе, а вось калі зьявіцца адмысловы артыкул пра гэткі тытул, то трэба будзе абавязкова пазначыць старабеларускі аналяг. --Jauhienij 20:37, 13 сьнежня 2009 (UTC)
- Абяцаў не пісаць, але закранутая іншая тэма: шатан - гэта каталіцкая традыцыя, якая, здаецца, і не перарывалася. "Я нарадзіўся тут", канечне, не аўтарытэт, але там сьпяваецца: "ад сілаў шатанскіх". Так што на старабеларускі лексыкон я не арыентаваўся. Герцага ж мы маем пад уплывам расейскае мовы. Усё, больш ня буду. - Удзельнік:Карыбут
- Беларуская мова, нажаль, не зьяўляецца вытворчай ад старабеларускай, як і Беларусь не зьяўляецца палітычнай спадкаемцай Літвы. Мы можам лічыцца са старабеларускай традыцыяй і штучна набліжаць беларускія словы да старабеларускага лексікону (як вы слушна зрабілі ў артыкуле пра Гюстава Дарэ ў выпадку з Шатанам), але гэта, нажаль, штучныя мадыфікацыі. Герцага мэтазгодна пакінуць у аўтэнтычным выглядзе, а вось калі зьявіцца адмысловы артыкул пра гэткі тытул, то трэба будзе абавязкова пазначыць старабеларускі аналяг. --Jauhienij 20:37, 13 сьнежня 2009 (UTC)
- Чытайце вышэй: jany napisanyja narkamaŭkaj, a tam inšyja praviły. Пішучы пра лёгіку, я зьвяртаўся да вас. Вось і ўсё. Крыніца кажа пра ўжываньне слова герцаг у старабеларускай мове - яго не было, сэнсу ў ім няма і сёньня. Больш сюды пісаць я ня буду, вы як хочаце. - Удзельнік:Карыбут
- Ага. Дыплямаваны філёлаг, пішучы прадмову да выданьня твораў Шылера раптоўна забыў законы лёгікі. У вас юначы максімалізм. Ваша крыніца нічога не кажа пра правілы ўжываньня герцаг\князь датычна небеларускіх герцагаў\князёў. --Jauhienij 18:20, 13 сьнежня 2009 (UTC)
Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Карл Яўген (герцаг Вюртэмбэргу)»
Старонкі размоў — старонкі, дзе ўдзельнікі абмяркоўваюць, як зрабіць змест Вікіпэдыі лепш. На гэтай старонцы вы можаце пачаць новае абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі як палепшыць старонку Карл Яўген (герцаг Вюртэмбэргу).