Абмеркаваньне:Кантрафорс

Зьвяртаюся да спадара AntonBryl :

крыху памылкова вызначэньне контрфорса: ён не абавязкова мусіць дапаўняцца архбутанам, пра\ынамсі ў нас іх у Беларусі і ў ВКЛ зусім ня было!!! у беларусі Аркбутаны можна толькі пабачыць на нэагатычным касьцёле ў Гервятах, аднак заўваж мы пастаянна і паўсюль узгадваем контрфорсы. На выяве адлюстраваны аркбутаны!!! контрфорсаў там у прынцыпе няма. Дарэчы магчыма пашукаць прыклады контрфорсаў зь Беларускіх ці ВКЛаўскіх помнікаў?

Мікола Волкаў

Я з вамі цалкам згодны, проста, магчыма, дрэнна сфармуляваў. Мелася на ўвазе наступнае: _альбо_ выступ сьцяны, _альбо_ асобная апора з аркбутанам. Калі прыдумаеце больш зразумелую фармулёўку, выпраўце. На фотаздымку, дарэчы, вяршыні кантрфорсаў ёсьць :) AntonBryl 22:02, 16 студзеня 2008 (UTC)
P.S. Мо гэты здымак паставіць? http://commons.wikimedia.org/wiki/Image:Belarus-Ishkaldz-Holy_Trinity_Church-6.jpg
AntonBryl 22:14, 16 студзеня 2008 (UTC)

Асобна стаячы кантрфорс

рэдагаваць

Бывае ж яшчэ такое:

 

Цяжар перанесены аркбутанам на асобна стаячую апору. Ці вы лічыце, што такую апору ня варта адносіць да кантрфорсаў? Але функцыя і агульная ідэя як быццам тая ж. AntonBryl 11:58, 24 студзеня 2008 (UTC)

Тут я не зусім разумею як гэта назваць. у немцаў ёсьць просты тэрмін Strebewerk, які аб'ядноўвае і контрфорс-Strebepfeiler і аркбутан-Strebebogen, гэта у любым выпадку ён. Як у нашым выпадку выкруціцца? думаю варта было б уключыць - так болей распрацавана тэма будзе. І трэба артыкул на пэўныя лягічныя часткі разбіць, каб лягчэй успрымаўся. --Мікола Волкаў 12:49, 24 студзеня 2008 (UTC)
Тады дадам, разам з гэтай ілюстрацыяй, каб было зразумела, пра што размова. AntonBryl 13:03, 24 студзеня 2008 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Кантрафорс».