Абмеркаваньне:Канстанцін Шырвід

А чаму не Канстанцін Шырвід[1][2][3]? Ды яшчэ трэба высьветліць на якой мове ён пісаў, на жамойцкай ці аўкштоцкай. --Ліцьвін (гутаркі) 00:22, 5 траўня 2012 (FET)

Наконт імя, здаецца, Вы маеце рацыю. А вызначэньне дыялекта ягонай літоўскай мовы я тут лічу неабявязковым.--Васіль Шэлехаў (гутаркі) 00:57, 5 траўня 2012 (FET)
Яшчэ як трэба, бо жамойцкая мова — гэта не дыялект. З Расейскай Вікіпэдыі: Книгопечатание начинается в 1547 с катехизиса Мартинаса Мажвидаса, написанном на жямайтийском диалекте... Вам не здаецца дзіўным, што першая кніга і напісана чагосьці толькі на дыялекце, а не на мове? Атрымліваецца тады «мову» праігнаравалі і напісалі на «дыялекце»? Ці можа напісалі на гэтым «дыялекце» бо гэта і была на той час сапраўдная мова? І яшчэ зь Вікіпэдыі: «жемайтский язык» (в русскоязычной литературе до сер. XX века — «жмудский язык») — т. н. средний вариант старого литовского литературного языка, сформировавшийся на востоке Жемайтии (отсюда название) с центром в Кедайняе, но на основе шяуляйских говоров западноаукштайтского диалекта аукштайтского наречия. Использовался в XVI—XIX веках. --Ліцьвін (гутаркі) 10:13, 5 траўня 2012 (FET)

Летувіскі

рэдагаваць

На той час ніякай Летувы не існавала, таму і нельга казаць пра нейкую летувіскую мову і летувіскага лексыкографа. --Ліцьвін (гутаркі) 11:31, 5 траўня 2012 (FET)

Дазволю вам змагацца на гэтыя тэмы ў сваіх змагарскіх колах. У якасьці крыніц паглядзіце вамі ж прыведзеныя спасылкі. --Jauhienij (гутаркі) 12:38, 5 траўня 2012 (FET)
Так, сапраўды, "Летува" тады не існавала. У XVIII стагодзьдзі яна таксама не існавала, але, напрыклад, ўсім нам вядомая канстытуцыя 3 траўня пісалася на дзьвух мовах: польскай ды летувіскай. Як нам тады называць гэтую мову таго часу? Жамойцкай?--Васіль Шэлехаў (гутаркі) 12:39, 5 траўня 2012 (FET)
Крыніцу, калі ласка. Вы мабыць яшчэ будзеце сьцьвярджаць, што дзяржаўнай моваў Рэчы Паспалітай зьяўлялася летувіская мова? --Ліцьвін (гутаркі) 13:52, 5 траўня 2012 (FET)
У Вашых жа крыніцах пра гэта сьцьвярджаецца [4][5][6].+ выява перакладу гэтай канстытуцыі на літоўскую мову (захоўваецца ў бібліятэцы польскай акадэміі навук у Кракаве)
 

--Васіль Шэлехаў (гутаркі) 16:24, 5 траўня 2012 (FET)

Паважаны, у маіх крыніцах якраз адваротнае сьцьвярджаецца. Чытаем разам:
Тут мы разгледзім, што такое жамойцкая мова і якое дачыненьне яна мае да сучаснай летувіскай, а таксама прааналізуем выказваньне Катлярчука пра тое, «што літоўскія кнігі масава друкаваліся ў ВКЛ, прычым з канца XVII — у XVIII ст. яны ўжо пераўзыходзілі накладамі друкаваныя выданьні на старабеларускай мове. Мова гэтых кніг называлася «літоўскай», і на гэтай мове пісаліся афіцыйныя акты ВКЛ – між іншым, Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 3 траўня 1792 г.». Такім чынам, у памянёным эсэі «Падарожжа ў сэрца Літвы» кажучы пра летувіскую мову, Катлярчук падкрэсьлівае тое, што «межы гістарычнага Жамойцкага староства не супадаюць зь межамі жамойцкага дыялекту, які пачынаецца далёка на поўнач ад Кейданаў», з чаго робіць выснову, што ў Кейданах гавораць па-летувіску, а не па-жамойцку і прыводзіць прыклад колішняга бурмістра Сьцяпана Цялегі. У такі спосаб шаноўны гісторык абсалютна няслушна блытае сучасную жамойцкую мову (ці гаворку) і пісьмовую мову Жамойцкага стараства. Каб высьветліць гэтую розьніцу, зьвернемся да аўтарытэтнага летувіскага лінгвіста Зігмаса Зінкявічуса. Паводле Зінкявічуса, «куршскі субстрат меў асабліва моцны ўплыў на фармаваньне сучаснай жамойцкай гаворкі» [21]. Такім чынам, сучасная жамойцкая гаворка даволі істотна адрозьніваецца ад літаратурнай летувіскай мовы, а таму яе часам вылучаюць у якасьці асобнай мовы. Што ж такое жамойцкая пісьмовая мова? Паводле Зігмаса Зінкявічуса, у ВКЛ «былі спробы стварэньня не адной, але дзьвюх пісьмовых моваў, адной – для гістарычнай Літвы [тут у значэньні «Летува»] (усходні варыянт), а іншай – для жамойтаў (цэнтральны варыянт)» [22]. Такім чынам, адносна блізкі да ўжыванай у Прусіі летувіскай мовы, цэнтральны варыянт быў традыцыйнай мовай былых Жамойцкага стараства і дыяцэзіі, а ягоным ініцыятарам і найвыбітнійшым прадстаўніком быў Мікалай Даўкша [23]. Гэтым самым варыянтам мовы паслугоўваўся і вышэй згаданы кейданскі бурмістр Сьцяпан Цялега [24]. Усходні ж варыянт летувіскай пісьмовай мовы, што, паводле Зінкявічуса, грунтаваўся на прывіленскіх дыялектах, цалкам зьнік у пачатку XVIII стагодзьдзя (1705) [25]. «З тае прычыны, што летувіская мова шырока ўжывалася сярод дробнай шляхты Жамойцкай дыяцэзіі і цэнтральны варыянт пісьмовай мовы, які называлі "жамойцкай мовай", добра асталяваўся, паняцьці "летувіскі" і "жамойцкі" задзіночыліся» [26]. Тут трэба таксама зацеміць, што «розньніца паміж старалетувіскай мовай XVI стагодзьдзя і сучаснай летувіскай мовай – ня надта вялікая» [27]. Таму, тое што мы сёньня называем летувіскай мовай (Lietuvi? kalba) ёсьць нічым іншым як працягам старой жамойцкай пісьмовай мовы, якая называецца «літоўскай» (у значэньні летувіскай) толькі паводле імя.
Зараз разгледзім пытаньне статусу летувіскай мовы ў ВКЛ і кнігадрукаваньня на ёй. Па-першае, «летувіская мова цягам стагоддзяў не была мовай палітыкі» [28]. Насамрэч, палітычная, эканамічная, сацыяльная і культурная сытуацыя ў ВКЛ не была прыхільнай да летувіскай мовы, якая была загнаная «ў ніжэйшую клясу ва ўласнай айчыне» [29]. Напрыклад, «вялікія князі літоўскія ніколі не друкавалі кнігаў на летувіскай мове» [30]. Больш за тое, паводле Зінкявічуса, «для летувіскай мовы сытуацыя была катастрафічнай, ёй не давалі разьвівацца, выштурхоўвалі з агульнага ўжытку ды й друкаваць пісьмовыя тэксты па-летувіску было цяжка» [31]. Пэўна таму, летувіскія навукоўцы стала падкрэсліваць «адзінства арэалу летувіскай мовы праз праз палітычную мяжу паміж ВКЛ і Прусіяй» [32]. Сапраўды, «летувіскія граматыкі і слоўнікі доўгі час [аж да канца XVIII стагоддзя] друкаваліся выключна ў Прусіі» [33]. У той жа час, нягледзячы на тое, што ад 1697 г. польская мова «стала афіцыйнай мовай ВКЛ», беларуская мова захавала «статус лінгва франка ці койнэ аж да канца існавання Рэчы Паспалітай» [34]. У сваю чаргу, «перасьледаваная стагодзьдзямі летувіская мова, упершыню за сваю гісторыю атрымала статус дзяржаўнай» толькі ў першай ЛР (т.б. у 1918 годзе) [35]. Таму, развагі Катлярчука аб масавым друкаваньні летувіскіх кнігаў ў ВКЛ і публікацыі дзяржаўных дакумэнтаў на гэтай мове – цалкам беспадстаўныя. Варта толькі дадаць колькі словаў пра летувіскі тэкст Канстытуцыі 3 траўня 1791 году (а не 1792 як піша Катлярчук!). Як вядома, арыгінал дакумэнту быў напісаны па-польску. Калі параўнаць польскі рукапіс арыгіналу і летувіскі рукапіс «перакладу» (а абодва дакумэнты можна ў дыгітальным выглядзе знайсьці ў інтэрнэце), то можна пабачыць наступнае: летувіскі тэкст ня мае аніякіх подпісаў, пячатак, нумароў у загалоўках артыкулаў Канстытуцыі і сканчваецца польскай фразай «да гэтага месца прагледжана і выпраўлена». Хочацца запытацца спадара Катлярчука, хіба сур'ёзны спэцыяліст можа такі нават натарыяльна незасьведчаны рукапіс, зроблены невядома калі і невядома кім, назваць «афіцыйным актам ВКЛ»? Таму, можна зрабіць выснову, што выкарыстаньне летувіскай мовы на афіцыйным узроўні абмяжоўвалася максымальна мясцовым узроўнем, а тыя «афіцыйныя акты ВКЛ» на летувіскай мове, пра якія кажа Катлярчук, ёсьць у лепшым выпадку натарыяльна засьведчанымі перакладамі. Акрамя таго, апісваючы пытаньне статусу моваў у ВКЛ, нельга таксама забывацца на нэгатыўныя дэмаграфічыныя зьмены ў краіне, выкліканыя амаль бесьперапыннымі вайсковымі дзеяньнямі на беларускіх землях ВКЛ пачынаючы з другой паловы XVII стагоддзя, а аналізуючы прыняцьце Канстытуцыі Трэцяга траўня варта памятаць, што на той момант значная частка беларускіх земляў ужо была захопленая Расейскай Імпэрыяй, што істотна зьмяніла нацыянальны склад насельніцтва краіны.
Вось так. --Ліцьвін (гутаркі) 18:29, 5 траўня 2012 (FET)
Вярнуцца да старонкі «Канстанцін Шырвід».