Абмеркаваньне:Зальны храм

Можна папрасіць крыху абгрунтаваць ужываньне такога тэрміну, хто і дзе яго выкавыстоўваў!!! Для мяне не зусім зразумела як больш правільна "зальны" "залевы" ці наўпрост "заля (храм)".

Пытаньне-заклік да аўтара гэтага артыкула: магчыма зрабіць асобную старонку абмеркаваньне беларускай архітэктурнай тэрміналёгіі паводле клясычнага правапісу!!! таму што у мяне самога шмат пытаньняў, і на гэтай старонцы маглі б узгадняць меркаваньні па падобных рэчах. Прынамсі не зусім разумею, як трэ правільна пісаць нэф ці неф, нэфны ці нэфавы? --91.149.147.205 19:51, 22 студзеня 2008 (UTC)

У расейскай стабільна ўжываецца "зальный храм". Па-беларуску ў клясычным правапісе "зальны храм" ужыта прынамсі ў слоўніку тэрмінаў на "радзіма.орг", а ніводнага зь іншых варыянтаў я ўвогуле ніколі ня бачыў... У наркамаўцы тое ж - слоўнік Крапівы адназначна дае "зальный=зальны". AntonBryl 21:10, 22 студзеня 2008 (UTC)
Што да нэфаў, то слоўнік Нашай Нівы 2001-га году ведае толькі варыянт "нэф". AntonBryl 21:13, 22 студзеня 2008 (UTC)

Зразумела, тады пытаньне: трохнэфны ці трохнэфавы --Мікола Волкаў 21:17, 22 студзеня 2008 (UTC)

У нэце як быццам дамінуе -авы, нават на сайтах наркамаўкаю. Зь іншага боку, слова наогул нячаста сустракаецца ў байнэце. Дарэчы, і ўжытак е/э даволі бесьсістэмны (хаця слоўнік НН тут у згодзе з Крапівой - у таго таксама "нэф"). AntonBryl 21:26, 22 студзеня 2008 (UTC)

Зрэшты варта выпрацаваць пэўнае рашэньне, аргумэнтаваць яго і выкарыстоўваць яго ў вікіпэдыі і так бы мовіць "навязваць" яго іншым. Тэрміналёгія справа такая, які больш абгрунтаваны і больш настойліва прапаноўваемы варыянт той і перамагае. (У той тэрміналёгіі якую я сам прапаную ёсьць пэўныя рознагалосьсі з напрацоўкамі Кушнярэвіча). Сам ня маю пэўных думак прынамсі наконт нэфа. Але для гэтага і прапаную адпаведную старонку, і ня толькі для нэфа, там можна будзе прыходзіць да агульных рэчаў. --Мікола Волкаў 21:37, 22 студзеня 2008 (UTC)

Для пачатку, думаю, варта здабыць трусаўскі "Слоўнік архітэктурных тэрмінаў" 1989 году (здаецца, адзіны сістэмны звод бел. арх. тэрмінаў), і там ужо абмяркоўваць, калі што выклікае пытаньні. Бо ствараць асобную тэрміналягічную сістэму для вікі - яно неяк дзіўна... AntonBryl 21:51, 22 студзеня 2008 (UTC)
Выдатная прапанова, толькі спрэчка крыху не аб тым, а якім чынам больш правільна ўжываць тэрміны згодна клясычнаму правапісу. Спрэчку аб сэнсах тэрмінаў можна увасабляць і ў саміх артыкулах. Пытаньне што рабіць нават з тымі ж тэрмінамі Трусава, якія па відавочных прычынах мусілі вешацца на расейскую тэрміналёгію? Ізноў жа пытаньне не сэньса крыху прасьцей вырашаць, чым тое як увасабляць тэрмін у графічнай форме. Прыкладам як пісаць, бергфрыд (як ужывае Макараў і Кушнярэвіч згодна афіц правапісу), ці бэргфрыд, што адпавядае мове паходжаньня тэрміну. канвентхаус ці канвэнтхаўз? --Мікола Волкаў 22:20, 22 студзеня 2008 (UTC)
Калі няясна, што выбраць з п. гл. правапісу, як з бэргфрыдам/бергфрыдам - я за тое, каб ужываць два варыянты - пісаць артыкул з тым, які вам больш даспадобы, а з другога ствараць аўтаматычнае перанакіраваньне. AntonBryl 22:33, 22 студзеня 2008 (UTC)

Для супольнай працы над тэмай у іншых Вікіпэдыях ствараюць праекты. Мяркую, што варта стварыць Вікіпэдыя:Праект:Архітэктура. Тэрміналёгію можна абмяркоўваць на старонцы абмеркаваньня праекта, альбо на адмысловай старонцы (напрыклад, Вікіпэдыя:Праект:Архітэктура/Тэрміналёгія.

Глядзіце таксама Катэгорыя:Вікіпэдыя:Праекты і en:Wikipedia:WikiProject Architecture.

EugeneZelenko 15:02, 23 студзеня 2008 (UTC)

Вярнуцца да старонкі «Зальны храм».