Абмеркаваньне:Залатыя Вароты (станцыя мэтро)
Файны артыкул! як і сама ідэя зрабіць артыкулы пра станцыі Кіеўскага Мэтрапалітэну. Дарэчы па фотках бачна як цікава інтэрпрэтьавалі назву "залатыя вароты" у архітэктуры станцыі!!! --Мікола Волкаў 10:36, 3 красавіка 2008 (UTC)
Назва
рэдагавацьЧаму "Брама", калі гэта завецца Варотамі? --Jauhienij (гутаркі) 10:12, 5 кастрычніка 2012 (FET)
- Ну дык таму што "варота" - расейскаю моваю. =) Гл. [1] Гэта ж ня тое самае, як "Плошча Леніна" й "Плошча Незалежнасьці", якія ёсьць зусім рознымі назовамі. Ня будзем жа мы ўвогуле артыкул называць "Золотые ворота (мэтро)" ці "Золоті ворота (мэтро)". --The-verver (гутаркі) 10:56, 5 кастрычніка 2012 (FET)
- Але пры гэтым ёсьць жа і слова «вароты». --Red_Winged_Duck 13:04, 5 кастрычніка 2012 (FET)
- Слушна, а шчэ ёсьць такія лінгвістычныя паняткі, як "моўная традыцыя" ("моўная норма"), "стылістыка мовы" й так далей. Мы ня кажам ані "Слуцкія вароты" беларускаю, ані "Вострыя вароты". Напрыклад, калі ў альфабэце ёсьць літары "д", "з", "е", "о" й "п", гэта шчэ ня значыць, што мы маем казаць "поезд" замест "цягнік". ;) --The-verver (гутаркі) 13:18, 5 кастрычніка 2012 (FET)
- Але пры гэтым ёсьць жа і слова «вароты». --Red_Winged_Duck 13:04, 5 кастрычніка 2012 (FET)
- Падобна на прасоўваньне ўласнага меркаваньня. У беларускай мове ёсьць як слова «вароты», так і слова «брама»: абодва зафіксаваныя ў слоўніках [2] і сустракаюцца ў клясычнай мастацкай літаратуры [3]. З таго, што ў Слуцку вароты завуцца брамай, не азначае таго ж для Кіева ці якога іншага месца. Улічваючы, што па-ўкраінску гэта «Золоті ворота», то і артыкул варта назваць адпаведным парадкам. Наагул, гульні ў беларускае і «небеларускае» - справа небясьпечная, а ў межах энцыкляпэдыі нават шкодная. --Jauhienij (гутаркі) 18:40, 5 кастрычніка 2012 (FET)
- Зрэшты, у Тлумачальнім слоўніку (што на Родных вобразах [4]), слова «брама» мае адзінае значэньне «Шчыльныя, на дзве палавіны, крытыя зверху вароты, якія закрываюць галоўны ўваход на тэрыторыю горада, завода, двара і інш. Заводская б. Трыумфальная б.». У такім выпадку, можна адкаціць мой перанос і надалей трымацца прадпісаньняў ужываньня «брамы», не выкасоўваючы «варотаў» (гл. значэньне слова на РВ) ні з артыкулаў, ні з паўсядзённага ўжытку. --Jauhienij (гутаркі) 18:57, 5 кастрычніка 2012 (FET)