Абмеркаваньне:Дзятлавіцкі сельсавет (Ваўкавыскі раён)

Апошні каментар: 7 жніўня 2019, ад удзельніка Ліцьвін у тэме Недакладныя зьвесткі

Недакладныя зьвесткі

рэдагаваць

Штосьці ня тое з тэкстам: «2 сьнежня 1961 году сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучаная да Воўпаўскага (вёскі Андрушы, Боблава, Дзятлавічы, Зарачаны, Крываносаўцы, Пасынкі) і Рэплеўскага (вёскі Агароднікі, Альхова, Бойдаты, Дуляўцы, Мількаўцы, Місьлюкі) сельсаветаў» (крыніца: Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961)). Напрыклад у АТУ БССР (т. 2, с. 150) сьцьвярджаецца, што населеныя пункты былога сельсавету падзялілі паміж Ваўкавыскім і Рэплеўскім сельсаветамі. Гэтае пацьвярджае і ГВБ. Пры гэтым і дзяленьне было іншае: да Ваўкавыскага (вёскі Альхова, Андрушы, Боблава, Дзятлавічы, Дуляўцы, Зарачаны, Крываносаўцы, Місьлюкі, Пасынкі) і да Рэплеўскага (вёскі Агароднікі, Бойдаты, Мількаўцы). А 27 траўня 1965 году ўсе гэтыя вёскі апынуліся ў складзе Роскага пасялковага савету. Я лічу, што ў гэтым выпадку лепш арыентавацца на АТУ БССР і ГВБ. --Ліцьвін (гутаркі) 15:25, 7 жніўня 2019 (MSK)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Дзятлавіцкі сельсавет (Ваўкавыскі раён)».