Абмеркаваньне:Герб Пружанаў

Апошні каментар: 31 сакавіка 2016, ад удзельніка Renessaince у тэме Зьмяя і дзіця

Зьмяя і дзіця

рэдагаваць

1. Усе тлумачэньні гэрбу места Mediolanum, якія зьмяшчаюць ідэю пра паглынаньне дзіцяці/чалавека -- відавочна бздурныя. Бо аніводная зьмяя не пачынае глытаць сваю ахвяру “ад ног”, а толькі “ад галавы”. Наадварот, якраз нараджаецца чалавек звычайна галавою наперад, то бок, на гэрбу адлюстраванае нараджэньне (кагосьці ці чагосьці). І кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза ў сваёй грамаце адзначыў менавіта гэтый аспэкт гэрбу: “Ягоны дакумэнт — адзіная крыніца, якая тлумачыць сэнс выяўленых на гербе фігураў: «дзіця зьяўляецца з пашчы зьмяі, што сымбалізуе наноў прабуджаную заўжды маладую сілу ў спалучэньні з мудрасьцю, здольнасьць сьвету да самаачышчэньня і абнаўленьня»”

2. Недапасаванасьць: з аднаго боку, сьцьвярджаецца, што паводле Жыгімонта Вазы «дзіця зьяўляецца з пашчы зьмяі», зь іншага боку, адразу-ж сьвярджаецца «вуж з залатой каронай на галаве, з пашчы якога відаць напалову праглынутае дзіця». Зьяўленьне і праглынаньне -- узаемна выключаюць адно другое. --46.53.200.242 06:06, 30 сакавіка 2016 (MSK)Адказаць

Па-першае, пастарайцеся ўстрымлівацца ад залішне эмацыйных нічым не падмацаваных уласных ацэнак, бо ўвесь зьмест Вікіпэдыі мусіць грунтавацца на фактах з аўтарытэтных крыніцаў.
Апісаньне гербу Пружанаў у артыкуле сапраўды было супярэчлівым, цяпер гэта выпраўлена. Што ж да Mediolanum, дык тут усё адпаведна з наяўнымі крыніцамі, а Жыгімонт Ваза апісваў ужо герб Пружаны, а ня Сфорцаў. Вось, дарэчы, яшчэ ў Крашэўскага:
  Паходзіў ён несумненна з выходных камянёў каралевы, бо з аднаго боку быў намаляваны герб Сфорцаў, тая зьмяя, што пажырае дзіця, аднак залатар памылкова замест дзіцяці ў пашчу цмоку ўклаў палаючы вагмень.
Арыгінальны тэкст  (пол.)
Pochodził on zapewne z klejnotów wyprawnych królowej, gdyż z jednej strony herb Sforzów stał wyemaliowany, wąż ów pożerający dzuecię, ale złotnik omylką, zamiast dziecka, w paszczę smokowi rzucił gorejące płomię.
 

Józef Ignacy Kraszewski. Tom drugi // Dwie królowe. — Warszawa: Ludowa spóldzielnia wydawnicza, 1960. — С. 224. — (Cykl powieści historycznych obejmująncych dzieje Polski). — 30 350 ас.

Аднак зьвесткі пра тое, што зьмяя можа не праглынаць, а вывяргаць (нараджаць) дзіця, можна дадаць у адпаведны артыкул пра герб Міляну, падмацаваўшы Ваш тэкст спасылкамі на крыніцы. -- Renessaince 12:13, 31 сакавіка 2016 (MSK)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Герб Пружанаў».