Абмеркаваньне:Вітаўт

артыкул разьмешчаны з ласкавага дазволу аўтараў сайту Гісторыя Беларусі. Асобы--Czalex 20:36, 22.04.2005 (UTC)

Калі ласка, дадайце ўсю інфармацыю пра гэты дазвол (вельмі пажадана з тэкстам ліста, калі ён быў) у Вікіпэдыя:Дазволы на выкарыстаньне матэрыялаў. --EugeneZelenko 01:40, 23.04.2005 (UTC)

расейскія княствы, сэпаратызм -- у XIV веку???

рэдагаваць

«Вялікае княства Літоўскае актыўна падтрымлівала сэпаратысцкія тэндэнцыі расейскіх княстваў (Цьвярскога, Разанскага), што выступалі супраць аб’яднаўчай і цэнтралізаванай палітыкі Масквы.»

Што за бязглузьдзіца? 1) Якая “Расея” (і “расейскае”) у у XIV веку? “Творчая” перапрацоўка першакрыніцы, дзе напісанае «рускіх княстваў»? Адчуйце розьніцу!  :-) 2) Ды-й увогуле -- які тады мог быць «сэпаратызм» Цьвяры і Разані ад Масквы? 3) Ці Разань -- “рускае” княства? ...

Рэдагуйце сьмела. За зьместам усіх артыкулаў, на жаль, прасачыць даволі цяжка. --Казімер Ляхновіч 20:36, 2 лістапада 2009 (UTC)

Імя князя на іншых мовах

рэдагаваць

Вітаўт быў выключна вял. князем Літвы, дзе як выдома, дзяржаўнай моваю была старабеларуская. Адпаведна, прапаную выдаліць польска- і летувіскамоўныя варыянты ягонага імя. --Казімер Ляхновіч 11:27, 22 лістапада 2009 (UTC)

Габрайскі погляд на вялікага князя Вітаўта

рэдагаваць

Усё гэтае паведамленне збудавана на "прывілеі в.к. Вітаўта жыдом 1388 году", наконт якога даўно даведзена, што гэта позні фальсыфікат. 217.21.33.228 09:18, 15 верасьня 2014 (FET)

Вярнуцца да старонкі «Вітаўт».