Абмеркаваньне:Вінцэнт Корвін-Гасеўскі

Правільна пісаць праз злучок: Корвін-Гасеўскі. Корвін - гэта прыдомак, а не імя, пішыцца праз злучок. Гэтак жа падае энцыкляпэдыя «Вялікае княства Літоўскае». - Удзельнік:Karybut

Цікава было б ведаць крыніцы. Як пісаўся Гасеўскі ў кроніках і летапісах. Палякі пішуць бяз злучка, Сагановіч, Катлярчук таксама, у перакладах Бабятынскага таксам бяз злучка... Таму відаць трэба глядзець першакрыніцы, ці якія шляхецкія сьпісы. Дарэчы я зрабіў адразу перанакіраваньне з Корвін-Гасеўскага... Корвін (герб) - (які палякі блытаюць са Сьлепаўронам - Корвін гэта разнайстайнасьць сьляпой вароны) Гасеўскі зьмяшчаў на літоўскіх барацінках 1660-1661...--Ruslan Raviaka 06:24, 9 студзеня 2009 (UTC)
Я разумею Вашае жаданьне, каб прозьвішча адпавядала першакрыніцам, але, паводле нормы, пішыцца праз злучок. Гэта падвоенны варыянт прозьвішча, які шмат у беларускай гісторыі: Дунін-Марцінкевіч, Богуш-Сестранцэвіч, Булак-Балаховіч. Заўсёды пішыцца праз злучок. - Удзельнік:Karybut.

Не зьяўляюся адмыслоўцам у гэтым пытаньні, але паспрабую выказаць сваю думку. Зь беларускіх крыніцаў, якія мне атрымалася знайсьці, бяз злучка сустракаецца толькі аднойчы ў працы [1]. Аўтар — асьпірант катэдры МО. З злучком — усяго 2 крыніцы: першая [2] (аўтар — Вітаўт Чаропка), а другая — сайт Згуртаваньня Беларускай Шляхты — Корвін там падаецца толькі як прыдомак: [3] (на маю думку, гэта адна з найбольш аўтарытэтных крыніцаў). Што тычыцца арыгінальнага напісаньня ў летапісах, то мова тады была зусім іншай, а зараз граматыка ў тым, што прыдомкі пішуцца праз злучок, імёны асобна. Улічваючы, што гэта назва герба, то атрымліваецца, што не імя, а таму праз злучок проста па правілах граматыкі. Гэта асабіста маё прыватнае меркаваньне, ня буду на ім адназначна найстойваць, але я б выказаўся за злучок. —zedlik 16:50, 9 студзеня 2009 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Вінцэнт Корвін-Гасеўскі»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Вінцэнт Корвін-Гасеўскі».