Абмеркаваньне:Войцех Табар

Назва артыкулу

рэдагаваць

А адкуль бярэцца "Войцах"? У старабеларускіх дакументах гэтае імя пішацца "Воитех" (памяншальнае ад яго - Воитко), то бок там не цьвёрдае "ц", а мяккае "ть > ць"; роўна і па-польску Wojciech. AntonBryl 21:01, 3 жніўня 2010 (UTC)

Знайшоў тры крыніцы з Войцахам: [1], [2], [3]. Але Войцех сапраўды больш распаўсюджаны варыянт. Відаць, варта перанесьці, дзякуй. —zedlik 21:38, 3 жніўня 2010 (UTC)
Так, рацыя. Варта перанесьці. --Jauhienij 21:48, 3 жніўня 2010 (UTC)
Перанёс зь перанакіраваньнем. —zedlik 22:46, 3 жніўня 2010 (UTC)
Страшэнна непісьменны гэты варыянт. Тады ўжо Войцэх (паводле п. 11б БКП), калі б ня пункт 12 абзац 3, паводле якога «ў асвоеных уласных назовах, найперш — з славянскай лексычнай асноваю» э не пад націскам перадаецца праз а. --Taravyvan Adijene 15:33, 4 жніўня 2010 (UTC)
11б дзейнічае толькі калі ў арыгінале было э. Але вышэй AntonBryl зазначыў, што гук там мяккі, корань - той жа, што ў словах "цешыцца", "уцеха", польскі варыянт мяккі (Wojciech), і ў слоўніку НН таксама войцех. Таму, здаецца, ніякіх падставаў для войцэха няма. —zedlik 18:57, 4 жніўня 2010 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Войцех Табар».