Абмеркаваньне:Беларуская дуда

Апошні каментар: 13 верасьня 2010, ад удзельніка Vaukalaka у тэме Неабходны зьмены

Мне падаецца, што выява трошкі ня правільна падпісана - гэта не Лепельская дуда - гэта дуда з Латгаліі. Больш падрабязна вось тут - http://community.livejournal.com/dudarstva/18839.html (я сам на такую выяву пабачыў - бо цікаўлюся тэмай - бо я Дудар:)

трошкі пазней дапаму ў напісаньні артыкулу - каб усё было сапраўдна:)
Будзем удзячныя, калі выправіце слушным чынам :) —zedlik 21:58, 1 лютага 2010 (UTC)
я акраз дадаў ў свае планы - гэты артыкул, ды вось пакуль збіраю дадзеныя, але хутка ўжо з'явіцца:) Vaukalaka 07:26, 2 лютага 2010 (UTC)

Слушная заўвага, меў на ўвазе "канструкцыі лепельскага тыпу", а інтрэпрэтаваць можна як "дуда з-пад Лепелю". Зараз падпраўлю. --Антось Гліністы 13:32, 2 лютага 2010 (UTC)

  • Словы да папярэдняга аўтара: - калі ласка, прабачце калі неяк ня так ваш артыкул перарабіў, замяніў выяву ў пачатку (што вы выкарысталі) - на гэтую, бо лічу, што яна найбольш яскрава тлумачыць Дударскую традыцыю. Думаю, што ў Вікіпэдыі павінен быць грунтоўны артыкул пра Дуду (і Дударства). Таму, буду ўдзячны за дапамогу й вашыя меркаваньні. Я з свайго боку, працягну тое, што вы пачалі. Vaukalaka 20:48, 12 лютага 2010 (UTC)
Вікіпэдыя:Выпраўляйце сьмялей! Wizardist г 20:51, 12 лютага 2010 (UTC)
Загрузіў свой фотаздымак - так мне падаецца будзе сама то - бо артыкул завецца Дуда - таму дадаў фота дуды Беларускай:)))
Трошкі паглядзеў і зразумеў - што трэба зрабіць асобны артыкул пра Дударскую традыцыю - вось туды і пяройдзе мінулы фотаздымак з Дударом:)) --Vaukalaka 12:47, 13 сакавіка 2010 (UTC)
Дзякуй за здымак! Беларускіх прыкладаў мала, ад таго яны каштоўныя :) —zedlik 20:20, 14 сакавіка 2010 (UTC)


Канструкцыя

рэдагаваць

"Ігравая трубка (жалейка) - перабор з 7 адтулінамі для найгрышу мэлёдыяў"

Хачу пацікавіцца адкуль інфармацыя пра 7 адтулін? Жалейка той дуды, што ў Лепельскім краязнаўчым музэі знаходзіцца - мае 8 ігравых адтулін, і яшчэ адну для падстройкі ніжэйшай ноты(але яна хутчэй на рагаўні знаходзіцца). --Антось Гліністы 20:42, 14 сакавіка 2010 (UTC)

калі не памыляюся - то інфа ўзята з Этнагарфічнай Энцыкляпедыі (артыкул "Дуда")... праверу (калі што выпраўлю)... вось сёньня падлічыў:))) на сваёй дудзе (алтулін 7 - гэта тыя што актыўна выкарыстоўваюцца, а адна з адваротнага боку жалейцы - і яе амаль заўсёды трэба затыкаць вялікім пальцам).... Трошкі пазьней паспрабую зрабіць схему жалейцы, дуды ўвогуле (з пазначэньнем асноўных элементаў).--Vaukalaka 17:46, 18 сакавіка 2010 (UTC)
Энцыкляпедыі розныя - канешне неблагі падмурак, але ёсьць артэфактная дуда, што захавалася з другой паловы 19 ст.(знакамітая лепельская), і там ігравых адтулін 8. А на конт "амаль заўсёды", то закрываць яе, ці не - уласная справа кожнага дудара, а такія танчыкі як Каханачка, Лысы, Верабей ці Журавель, згодна з маімі суб'ектыўна-ідэялягічнымі ўяўленьнямі - увогуле граць немагчыма бяз той самай "адваротнай дзіркі". Але каб падлічыць колькасьць адтулін на жалейцы лепельскае дудцы не абавязкова ехаць у сам Лепель. Я маю тут, у Менску, відэа, на якім можна пабачыць іх колькасьць. Прапаную наступнае выйсьце з сытуацыі: пасьля прагляду відэа ўдакладніць у артыкуле, што "....напрыклад Лепельская дуда мае 8 ігравых адтулін,7 зь якіх знаходзяцца зь пераду..."
PS а ў якасьці фатаздымка прапаную дадаць не рэканструкцыю лепельскае дуды, а фатаздымак самой дуды --Антось Гліністы 18:13, 19 сакавіка 2010 (UTC)
Згодзен з вамі - у мяне таксама фільм "Старадаўнія інстумэнты Беларусі" ёсьць - я абавязкова пагляджу:)
Угары артыкула зьмясьціў сучасную Дуду, што зрабіў майстра (вучань Т. Кашкурэвіча й А. Лася) - яна сярод майстроў і дудароў завецца "Дуда лепельскага тыпу".
p.s. Лічу, што трэба невялікі "падартыкул" асобна пра "Лепельскую дуду" зрабіць - паводле фільму й адмысловых артыкулаў (пагляджу артыкул Т. Кашкурэвіча). --Vaukalaka 10:56, 20 сакавіка 2010 (UTC)

Водступы

рэдагаваць
  • Навошта гэтыя незразумелыя водступы? --Jauhienij 18:24, 29 сакавіка 2010 (UTC)
Ды проста зглузду з'ехаў:). Выправіў (тое што лічу было не патрабнае й залішняе), пакінуў толькі тыя частцы, дзе ідзе пералік нейкіх элементаў. Вось толькі ў адным месцы (ня ведаю, што рабіць: ці прыбяраць водступы, ці не?) Раздзел "Тыпы беларускіх дудаў": з аднаго боку ідзе пералік (дуда аднабурдонная й дуда-муцянка), з другога боку - ідзе вялікае апісаньне кожнага з тыпаў... яшчэ пагляджу й трошкі падумаю.--Vaukalaka 07:41, 31 сакавіка 2010 (UTC)

Неабходны зьмены

рэдагаваць

Ёсьць невялікае пытаньне да адміністратараў і мадэратараў: гэны артыкул абраны як "добры", але ў ім неабходна ўнесьці зьмены (дакладна ў частку пра гісторыю дуды - гэта сталася з-за абмеркаваньня з дударскім клюбам на конт выкарыстанных крыніцаў (гл. тутака - http://community.livejournal.com/dudarstva/48193.html). У сувязі з "добрымі намерамі" ВІКІПЭДЫІ па вольнасьці выкладзенага матэрыялу (частка матэрыялу, якая падаецца ў артыкуле мае абмежаваныя правы распаўсюду (пакуль што)) іх трэба прыбраць.

Каб артыкул ня страціў свой "добры стан" маю намерам выкарыстаць яшчэ дадаткова некалькі крыніц (спраўных і добрых), можа дадаць яшчэ нейкую інфармацыю (пашырыць артыкул), пры гэтым трэба скараціць частку артыкула пра гісторыю (пакінуць невялікі пералік гістарычных сьведчаньняў) і ўвогуле скараціць колькасьць спасылак на "асноўную" крыніцу.

Ўзьнікла таксама і другое пытаньне: назва дуда (агульная назва для падобнага музычнага інструмэнту такога тыпу) - таму ёсьць неабходнасьць зрабіць (што паспрабую ў хуткім часе) ўласна пра Дуду (агульныя зьвесткі і апісаньні) і дакладна пра Беларускую дуду (зараз такі артыкул завецца "Дуда") - трэба рабіць перанакірованьне (як правільна гэта зрабіць?)

дзякуй, спадзяюся артыкул ня страціць сваёй інфарматыўнасьці й будзе больш "правільным" (ВІКІПЭДЫЙНЫМ):) Vaukalaka 17:06, 13 верасьня 2010 (EEST)Адказаць

Насамрэч, ніякай праблемы няма. Калі ласка, рабіце патрэбныя зьмены — дазволена ўсё, што паляпшае зьмест артыкула, калі толькі не парушаюцца аўтарскія правы, і несвабодныя выявы выкарыстоўваюцца на ўмовах добрасумленнага выкарыстаньня.
Калі неабходна зрабіць перанакіраваньне, то проста на новай старонцы замест зьместу ўпішыце «#перанакіраваньне [[Назва артыкула]]» (без двукосься), дзе Назва артыкула — артыкул, на які трэба зрабіць перанакіраваньне.
zedlik 17:52, 13 верасьня 2010 (EEST)Адказаць
Дзякуй, тады пачну патроху:)) Vaukalaka 18:19, 13 верасьня 2010 (EEST)Адказаць

  1. А вось ці мае якое-небудзь энцыкляпэдычнае значэньне для характарыстыкі музычнага інструмэнту выкарыстаньне тэрміну «касмалёгія», акрамя таго, што слова моднае? Напрыклад, як гэты сказ можа служыць доказам чаго-небудзь:

…улучанасьць дуды ў надзвычай архаічныя касмалягічныя схемы дазваляе адсунуць час узьнікненьня дуды на нашых землях у самую раньнюю эпоху.

  1. Добры артыкул павінен мець сэкцыю Літаратура.
  2. нейкі ксёндз Марашэўскі па ймю К. — гэта энцыкляпэдычна значная асоба? Тады, можа, варта падаць поўнае імя, каб лягчэй было шукаць/ствараць артыкул?
  3. Сэкцыя Лепельская дуда. Гэта што такое?

Дуда й сёньня добра грае.

  1. Сэкцыя Сучасны стан. Няхай нават у нас на правілы ніхто й не зьвяртае ўвагі, аднак ці варта тут пералічваць усе існыя гурты, да таго ж наўрад ці яны таксама даволі значныя для энцыкляпэдыі. Прынамсі вікілінкі варта ставіць на тых, напрыклад, артыкулы пра якіх ужо ёсьць у Вікіпэдыі. Або распрацаваць крытэры значнасьці.

Нарэшце зьявіўся артыкул Кашкурэвіча пра дуду (на які можна спасылацца й выкарыстоўваць). Перараблю спасылкі на крыніцы. --Vaukalaka 09:40, 24 лютага 2012 (FET)

Яшчэ адна надзвычай грунтоўная праца адкуль можна браць інфармацыю дзеля паляпшэньня артыкула.--Mr. Sрock (гутаркі) 21:21, 15 верасьня 2013 (FET)
Вярнуцца да старонкі «Беларуская дуда».