Абмеркаваньне:Алёхнавічы (Менская вобласьць)
Апошні каментар: 17 кастрычніка 2018, ад удзельніка Ліцьвін у тэме Назва
Назва
рэдагавацьМабыць, таксама варта ўніфікаваць зь іншымі тапонімамі пад назву Алёхнавічы паводле В. Вячоркі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 01:13, 17 кастрычніка 2018 (MSK)
- Цікава, што ў КТСБ згадваюцца вёскі пад назвай Аляхновічы ў Бярозаўскім і Маладэчанскім раёнах. Пры гэтым і ў СННП і ў даведніку вёска ў Бярозаўскім раёне ўжо называецца Алёхнавічы, а для вёскі ў Маладэчанскім раёне гэтая назва пазначаная ў варыянтах. Але ў СННП на старонцы 9 зьмяшчаецца цікавае ўдакладненьне: «Назіраюцца выпадкі, калі мясцовая народная назва не супадае зь пісьмовай афіцыйнай, якая ўжо так трывала замацавалася ў розных друкаваных крыніцах, што нават паступова пачала выцясьняць мясцовую. У такім разе даюцца абедзьве назвы — спачатку пісьмовая, афіцыйная, а потым (у дужках) мясцовая, народная». Я спадзяюся, што ўсе зразумелі, што пад словамі «мясцовая, народная» хаваецца тэрмін «сапраўды беларуская». Таму і тутака сп. Вячорка мае рацыю. Толькі зьдзіўляе, чаму ў даведніку не выправілі гэты выпадак. Ужо адзін краязнаўца сказаў, што трэба цалкам перагледзець гэтую працу... Але хутчэй за ўсё ўжо пры гэтай уладзе гэтае ня здарыцца. Таму будзем працягваць шукаць памылкі... --Ліцьвін (гутаркі) 02:13, 17 кастрычніка 2018 (MSK)