Абмеркаваньне:Алексічы (Гомельская вобласьць)

Апошні каментар: 2 ліпеня 2021, ад удзельніка Дамінік у тэме Хведар Стравінскі

Хведар Стравінскі

рэдагаваць

Ці не запачаткаваць беларускую старонку Хведар Стравінскі, як тое даўно зроблена адносна яго сына Ігара? Расейская ёсьць, украінская таксама... Праўкі на апошняй, аднак, яшчэ не дагледжаныя. І ці захочуць іх прыняць (?), бо адчуваецца вялікае жаданьне выдаць Стравінскіх за ўкраінскую шляхту, хоць найраней іхная прысутнасьць засьведчана ў Троцкім павеце, а прынамсі ў першай чвэрці XVII ст. бачым іх і ў Мазыры. У межах сучаснага Хвойніцкага раёну (Лісьцьвін) зьвесткі пра Стравінскіх сустрэтыя на 1759, 1767, 1768 гады, далей – 1835 (Лянтэрня), 1837 (Каралін), 1739 і 1849 (Карнэліянаў), 1843 (Новы Двор), з другой паловы XІX ст. і да бальшавікоў – у Масанах (сёньня тэрыторыя ПДРЭЗ).--Дамінік (гутаркі) 07:51, 2 ліпеня 2021 (+03)Адказаць

Запачаткаваў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:04, 2 ліпеня 2021 (+03)Адказаць

Вялікі дзякуй.--Дамінік (гутаркі) 12:57, 2 ліпеня 2021 (+03)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Алексічы (Гомельская вобласьць)».