Абмеркаваньне:Аграгарадок
Цытаты
рэдагавацьУ артыкуле ве-е-ельмі шмат цытатаў. Трэба большасьць перабудаваць у апісальныя сказы. Магчыма, цытату А. Лукашэнкі ў разьдзеле Назва можна пакінуць. Чаму? Большасьць выразаў нясе ў сабе эмоцыі, і нават я, чытаючы іх, ледзь не паддаўся. :) Ну і нельга злоўжываць цытаваньнем з пункту гледжаньня АП.
Што да прэамбулы, то падобная фармулёўка дапускае наяўнасьць нейкай неафіцыйнай беларускамоўнай клясыфікацыі. Хутчэй за ўсё, падобная значная зьмена артыкула была зробленая пасьля абмеркаваньня замены аграгарадкоў на мястэчкі, ці наадварот. Да таго ж, спасылка на артыкул Наркамаўка ўвогуле людзей «у тэме» наводзіць на пэўныя мысьлі. Прачытаўшы артыкул пасьля зьмены, я пабачыў толькі адну мэту — паказаць, што гэта кепска, і я гэтак і не даведаўся, што гэта, хто ў іх жыве, фатаздымак тыповага аграгарадку і г. д. Забыўся толькі паставіць шаблён {{Неаб’ектыўна}} — Wizardist г +у 22:22, 21 лютага 2012 (FET)
- Дадам яшчэ, што варта падаваць цытаты ў перакладзе на беларускую мову, калі няма такой магчымасьці, дык пераказваць іх сваімі словамі з адпаведнай спасылкай на крыніцу. Гэта ўсё ж Вікіпэдыя на беларускай мове. Інакш трэба чакаць, што будуць зьяўляцца цытаты адпаведнага памеру на ангельскай, кітайскай і г. д. --Red_Winged_Duck 22:39, 21 лютага 2012 (FET)
- Так. У артыкуле Слуцкі аўтобус#Гісторыя, напрыклад, з дапамогай некалькіх шаблёнаў прыведзены і пераклад, і арыгінал. — Wizardist г +у 22:49, 21 лютага 2012 (FET)
- Варыянт пераклад+ арыгінал выглядае найбольш аптымальным. --Казімер Ляхновіч 23:14, 21 лютага 2012 (FET)
- Так. У артыкуле Слуцкі аўтобус#Гісторыя, напрыклад, з дапамогай некалькіх шаблёнаў прыведзены і пераклад, і арыгінал. — Wizardist г +у 22:49, 21 лютага 2012 (FET)
- 1) Ну, па першае, варта ўсё ж разумець, што «афіцыйнае» (асабліва зь яскравай прапагандысцка-ідэалягічнай афарбоўкай) і «аб’ектыўнае» паняцьці ня тоесныя. Дэкляраванае і фактычнае — таксама. Асноўная частка артыкула будуецца на ўзважанай афіцыйнай інфармацыі (я не вінаваты, што такой інфармацыі вобмаль), крытычныя водгукі зьмяшчаюцца ў адпаведнай сэкцыі. Усё больш-менш збалянсавана, хоць і дапоўніць сэкцыю «Агульная характарыстыка» ніхто не перашкаджае 2) У слоўніках клясычным правапісам (як і ў БКП-2005) слова «аграгарадок» адсутнічае — таму, удакладненьне з прывязкай менавіта да афіцыйнага правапісу выглядае цалкам дарэчным. Увогуле, не разумею, якога кшталту крыніца патрэбна ў даволі узважанай прэамбуле, а вось афіцыёзныя публіцыстычныя азначэньні кшталту "унікальны"/"фэнамэнальны"/"якасна новы" і г.д. і ёсьць тым самым неаб'ектыўным 3) Перарабіць цытаты ў тэкст асабіста я ня ў стане, бо дзякуй хоць хтосьці з больш-менш аўтарытэтных асобаў (вядома, гаворка вядзецца не пра цытаты Лукашэнкі) знайшоўся ахарактызаваць тое, што ня могуць уцямна азначыць нават самі стваральнікі. Пацьверджаньне гэтаму — адпаведны дзейны праўны акт:
К категории сельских населенных пунктов относятся:
агрогородки – благоустроенные населенные пункты, в которых создана производственная и социальная инфраструктура для обеспечения социальных стандартов проживающему в них населению и жителям прилегающих территорий;
|
||
- Даруй, але гэта верх ідэалягічнага маразму, калі празь які пафарбаваны плот або пару-тройку сьвежазбудаваных жылых будынкаў (прытым як сьведчыць крытыка, часьцяком даволі няякасных) паселішча будучы дэ-факта звычайнай вёскай (наш традыцыйны адпаведнік іншамоўным — пол. Wieś, укр. село, ням. Dorf, рас. деревня, анг. village і г.д.) дырэктыўна пачынае азначацца ў беларускай мове празь нейкі кабінэтны нэалягізм толькі таму, што некаму гэтак захацелася. --Казімер Ляхновіч 23:14, 21 лютага 2012 (FET)