Абляўт (па-нямецку: Ablaut) — чаргаваньне галосных у складзе адной марфэмы, як правіла выконвае функцыі унутранай флексіі. Прыклады: зьбірацьзьбярузбор, writewrotewritten. Тэрмін быў уведзены нямецкім філёлягам Якабам Грымам пры апісаньні граматычных сыстэмаў індаэўрапейскіх і, у прыватнасьці, германскіх моваў.

Індаэрапейскі абляўт

рэдагаваць

Чаргаваньне галосных у карані можа быць выклікана рознымі прычынамі, нярэдка абляўтам называюць толькі чаргаваньне ў індаэўрапейскіх мовах, якое паходзіць з праіндаэўрапейскай. У праіндаэўрапейскае мове абляўт быў рэгулярнай зьявай, аднак у мовах, якія атрымалі пазьнейшую пісьмовую фіксацыю, ён захаваўся толькі часткова. Чаргаваньне галосных мела наступны выгляд: e/ē/o/ō/Ø, так што ў розных словах ці формах слова базавая галосная, кароткае /e/, магла быць замененая на доўгае /ē/, кароткае /o/, доўгае /ō/ альбо нуль гуку /Ø/.

нуль кароткі гук доўгі гук
Ø e ē
o ō

Другасны абляўт

рэдагаваць

Другасны абляўт узьнікае ў выніку дзеяньня сінгарманізма, умляўта альбо рэдукцыі галосных у выпадку, калі зьнікаюць прычыны, якія яго выклікалі.