Тараса — сьцяна абарончага збудаваньня з двух шэрагаў бярвеньняў ці брусоў, прамежкі паміж якімі часам запаўняліся зямлёй ці каменьнем.

Вядома ў славянаў з досыць раньняга часу. У адрозьненьне ад сьцяны складзенай з гародняў (асобных зрубаў) канструкцыя з тарасаў уяўляла сабою суцэльны зруб, падзелены папярочнымі сьценкамі на шэраг адсекаў. У апошніх маглі знаходзіцца гаспадарчыя або жылыя памяшканьні, маглі рабіцца таксама агнявыя пазыцыі для гармат. Зьверху насьцілаўся мост для баявой галерэі, якая магла мець абламы і накрывацца двухсхільным дахам.

У параўнаньні з гароднямі былі распаўсюджаны менш.

Глядзі таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5