Абарона Барысава
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Абарона Барысава — баявыя дзеяньні 1-й Маскоўскай дывізіі Чырвонай Арміі ўздоўж шашы Менск — Масква з 30 чэрвеня па 10 ліпеня 1941 году. Зьяўляецца прыкладам пасьпяховай рухомай абароны ў першы пэрыяд нямецка-савецкай вайны. Пасьпяховыя дзеяньні дывізіі дазволілі затрымаць прасоўваньне ўдарных частак вэрмахту на Маскву і далі магчымасьць разгарнуць абарону другога стратэгічнага эшалёну РККА ў верхняй плыні Дняпра.