Абарона Баранавіч (1941)
Абарона Баранавіч — боесутыкненьні пад Баранавічамі 26 чэрвеня 1941 году пад час нямецка-савецкай вайны паміж падразьдзяленьнямі вэрмахту і РСЧА.
Абарона Баранавіч | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||
Супернікі | |||||||||||
СССР | Нямеччына | ||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||
Пётар Зыкаў Іван Хабароў Дзьмітры Сафонаў | Гэйнц Гудэрыян | ||||||||||
Колькасьць | |||||||||||
121-я, 143-я і 155-я стралковыя дывізіі, 17-ы мехкорпус, 13-ы мехкорпус (парэшткі) | 17-ая і 18-ая дывізіі 47-га мотакорпусу, 4-я танкавая дывізія 24-га мотакорпусу | ||||||||||
Перадумовы
рэдагавацьНемцы двума танкавымі дывізіямі 47-га мотакорпусу (17-ы і 18-ы) 26 чэрвеня працягвалі свой бліцкрыг углыб СССР. Штаб савецкай 4-й арміі ўжо ня мог кіраваць сваімі часткамі ў раёне Баранавіч. Аб’яднаць пад сваім камандаваньнем 121-ю, 143-ю і 155-ю стралковыя дывізіі, а таксама 17-ы мехкорпус і некаторыя адыходзячыя на ўсход часткі 13-го мехкорпусу павінен быць памочнік камандзіра фронту па вайскова-навучальных установах генэрал-маёр Іван Хабароў. Невядома, што ён здолеў зрабіць, бо камандзір 121-й стралковай дывізіі генэрал-маёр Пётар Зыкаў загадаў:
«У сувязі з адсутнасьцю цэнтралізаванага кіраваньня 155, 143 і 121 сд і гарнізон г. БАРАНАВІЧЫ для каардынацыі дзеяньняў згаданых Стаўкаю, з сёньняшняга чысла з 11:00 прыняў час<овае> камандваньне на сябе з непрамядляльным данясеньнем Ваеннаму Савету фронту…[1]»
Хада бітвы
рэдагавацьПра ўдзел 17-го мэхкорпусу ў абароне Баранавіч вядома няшмат. Мэхкорпус знаходзіўся ў стане фармаваньня, налічваў да 30 тысячаў байцоў з 10 тысячамі вінтовак, меў гарматы без снарадаў. У апэратыўнай зводцы штабу Заходняга фронту ад 27 чэрвеня згадваецца, што:
17-ы мэханізаваны корпус, стварыўшы супрацьтанкавую абарону Баранавіч, зьнішчыў да 40 нямецкіх танкаў[2] | ||
.
На лінію абароны ў 27-й танкавай дывізіі 17 мэхкорпусу выйшла толькі 3000 чалавек, астатнія былі сканцэнтраваныя ў лесе ў 18 км ад Баранавіч, каля 6000 байцоў ня мелі зброі. На Баранавічы наступаў нямецкі 47-ты мотакорпус, які ня здолеў з ходу ўзяць горад, таму камандуючы 2-й танкавай групоўкай Гудэрыян прыцягнуў да наступу 4-ю танкавую дывізію 24-га мотакорпусу, якая зьвярнула на поўнач і на наступны дзень захапіла аэрадром. Савецкия войскі ня вытрымалі нямецкага націску і пачалі адыход. У выніку большасьць чырвонаармейцаў былі расьсеяныя па лесе. Немцы ўвайшлі ў Баранавічы і працягнулі наступ на Слуцак[3].
Пад час абароны Баранавіч загінуў камандзір 143-й стралковай дывізіі генэрал-маёр Дзьмітры Сафонаў.
Вынікі
рэдагавацьУ Баранавічах немцы захапілі вялікія склады з паліва-змазачным матэрыялам. Па ўспамінам Леаніда Сандалава, на акружным палігоне на паўночным-захадзе Баранавіч (раён Тартакоў) праціўнік захапіў большую частку з 480 арудыяў калібру 152-мм, якія знаходзіліся там[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Леў Лапухоўскі, Барыс Кавалерчык "Июнь. 1941 Запрограммированное поражение"
- ^ http://bdsa.ru/index.php?option=com_content&task=view&id=2520&Itemid=99999999 Оперативная сводка штаба Западного фронта № 8 к 20 часам 27 июня 1941 г. о боевых действиях войск фронта
- ^ В. Карпов. Маршал Жуков. М., 1994, с. 75.
- ^ Леанід Сандалаў «Боевые действия войск 4-й армии в начальный период Великой Отечественной войны», 1961