АКСМ-1М
трамвай Белкамунмашу
Трамвай АКСМ-1М — у 1996 годзе на «Белкамунмаш» было прынята рашэньне аб стварэньні ўласнага трамвая, і ўжо ў 2000 годзе першы вагон, які атрымаў абазначэньне АКСМ-1М, пачаў перавозіць пасажыраў. Вагон абсталяваны тырыстарна-імпульснай сыстэмай кіраваньня (ТІСК), што дазваляе эканоміць да 30 % электраэнэргіі ў параўнаньні з рэастатна-кантактарнай сыстэмай кіраваньня (РКСК). На трамваі выкарыстоўваліся возікі вытворчасьці Усьць-Катаўскага вагонабудаўнічага завода імя С. М. Кірава. У 2001 годзе выпуск трамваяў АКСМ-1М спынены ў сувязі зь пераходам на новую мадэль АКСМ-60102.