Ўільям Гоўт
Ўільям Гоўт (па-ангельску: William Goate; 12 студзеня 1836 — 24 кастрычніка 1901) — ангельскі вайсковец, уладальнік крыжа Вікторыі, найвялікшай і найпрэстыжнейшай узнагароды войскаў Вялікабрытаніі і Садружнасьці нацыяў.
Ўільям Гоўт William Goate | |
12 студзеня 1836 — 24 кастрычніка 1901 | |
Месца нараджэньня | Фрытан, Норфалк |
---|---|
Месца сьмерці | Саўтсі, Портсмут |
Прыналежнасьць | Вялікабрытанія |
Званьне | капрал |
Частка | 9-ы Каралеўскі ўланскі полк Яе Вялікасьці |
Бітвы/войны | Індыйскае народнае паўстаньне 1857—1859 |
Узнагароды |
Акалічнасьці
рэдагавацьУ часе Індыйскага народнага паўстаньня 1857—1859 гадоў Гоўт быў ува ўзросьце 22 гадоў у чыне малодшага капрала 9-га Каралеўскага ўланскага палку. 6 сакавіка 1858 году каля гораду Лакнаў (Утар-Прадэш, Індыя) праявіў надзвычайную мужнасьць, за якую быў узнагароджаны крыжом Вікторыі:
|
Пазьней атрымаў званьне капрала.
Далейшае жыцьцё
рэдагавацьГоўт пераехаў у Саўтсі ў траўні 1900 году. Памёр ува ўзросьце 64 гадоў ад раку на Леапольд-Стрыт, Саўтсі[1].
Гоўт быў пахаваны на могліках Гайланд Роўд. Мэмарыяльны камень быў узьведзены ў кастрычніку 2003 году[2].
Ягоны крыж Вікторыі дэманструецца ў палкавым музэі 9-га/12-га палкоў каралеўскіх уланаў у Музэі і мастацкай галерэі Дэрбі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ 'VC Man died at Southsea', The Evening News (Portsmouth), 25 October 1901, Page 6, Column 3.
- ^ Find-A-Grave website