Іншая Расея
І́ншая Расе́я — апазыцыйнае грамадзкае аб'яднаньне ў Расеі, якое ставіць сваёй мэтай дамагчыся зьмены існага палітычнага рэжыму, ужываючы легальныя мэтады палітычнай барацьбы. Кааліцыя «Іншая Расея» аб'ядноўвае прадстаўнікоў самых розных палітычных і праваабарончых рухаў, а таксама асобных грамадзян.
Арганізацыі
рэдагавацьНа дадзены момант у Выканаўчым камітэце «Іншай Расеі» прадстаўленыя наступныя арганізацыі:
- Аб'яднаны грамадзянскі фронт (АГФ)
- Нацыянал-бальшавіцкая партыя (НБП)
- Моладзевы рух «Абарона»
- Моладзевая арганізацыя «Зьмена»
- Рух «За правы чалавека»
Наступныя арганізацыі раней уваходзілі ў склад Палітрады або аргкамітэту «Іншае Расеі», але па тым ці іншым прычынам выйшлі з кааліцыі:
- Рэспубліканская партыя Расеі (РПР)
- Рух «За годнае жыцьцё»
- Працавітая Расея
- Расейскі народна-дэмакратычны саюз (РНДС)
- Авангард чырвонае моладзі (АКМ)
Ключавыя асобы
рэдагаваць- Гары Каспараў — шахматыст, старшыня АГФ
- Эдуард Лімонаў — пісьменьнік, публіцыст, старшыня НБП