Інтэрны
(Перанакіравана з «Інтэрны (тэлесэрыял)»)
Гэтая старонка ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
«Інтэрны» (па-расейску: Интерны) — маскальскі камэдыйны тэлевізыйны сэрыял, прысьвечаны працы лекараў-інтэрнаў. Заснаваны на сапраўднай лекарскай практыцы. Выходзіў у вячэрні этэр тэлеканала «Беларусь 2» з 2014 году. Ідэя сэрыялу належыць Вячаславу Дусмухаметаву, сцэнарысту фільму «Наша Russia. Яйкі Лёсу», аднаму са стваральнікаў «Унівэру» й прадусару праграмы «Comedy Woman».
Інтэрны | |
Интерны | |
Жанр | камэдыя |
---|---|
Стваральнік | Вячаслаў Зарлыканавіч Дусмухаметаў[d] |
Рэжысэр | |
У ролях | Іван Ахлабысьцін Крысьціна Асмус Ільля Гліньнікаў Аляксандар Ільлін Дзьмітры Шаракоіс Вадзім Дзямчог Сьвятлана Камыніна Сьвятлана Пермякова |
Краіна | Расея |
Колькасьць сэзонаў | 14 |
Колькасьць сэрыяў | 280 |
Мова | расейская |
Вытворчасьць | |
Прадусар | Вячаслаў Дусмухаметаў Артур Джанібэкян Сямён Сьлепакоў Аляксандар Дулерайн |
Вытворчасьць | 1+1 ТНТ НТК Беларусь 2 |
Даўжыня сэрыі | 50 хвіліна |
Трансьляцыя | |
Тэлеканал | ТНТ |
На экранах | 31 сакавіка 2010 — 25 лютага 2016 — |
Фармат відэа | 16:9[d] |
Спасылкі | |
Афіцыйны сайт | |
Старонка на IMDb |
Героі і выканаўцы
рэдагавацьГалоўныя героі сэрыяла — чатыры інтэрны. Вакол іх і разьвіваецца ўвесь асноўны сюжэт.
- Інтэрн Барыс Левін (Дзьмітры Шаракоіс) — батанік-нявіньнік. Прыйшоў у мэдыцыну, таму што ўсе сваякі ўрачы. Тыповы батанік у акулярах. Ад віду крыві можа страціць прытомнасьць. Самы хваравіты і ўразьлівы. Вельмі добра ведае латынь. Праўда, акрамя Быкава, на латыні яму пагаварыць няма з кім. Левін — самы адукаваны з інтэрнаў. Марыць стаць вялікім навукоўцам і атрымаць Нобэлеўскую прэмію. Жанчын баіцца і абагаўляе (таму што ў яго іх ніколі не было), але ў бальніцы яго ад гэтага хутка лечаць. Зьехаў у Амэрыку ў 57 сэрыі.
- Інтэрн Варвара Чарнавус (Крысьціна Асмус) — блакітнавокая ідэалістка. Чыстая, сумленная, добрая. У мэдыцыну прыйшла ня дзеля грошай, а каб ратаваць чалавечыя жыцьці. Ня церпіць ніякай несправядлівасьці. Лічыць, што каханьне павінна быць адно і на ўсё жыцьцё. Заляцаньні Раманенкі Вара спачатку адхіляе, але потым ёй гэта спадабаецца.
- Інтэрн Сямён Лабанаў (Аляксандар Ільлін) — просты, як шафа. У мэдыцыну прыйшоў, таму што так атрымалася. Служыў у арміі. Працаваў у хуткай дапамозе. Увесь час не высыпаецца. Просты хлопец. Жанаты. У яго ніколі няма грошай, таму ён увесь час пазычае іх у калегаў і страляе цыгарэты. Пастаянна ўвязваецца ў нейкія сумніўныя прадпрыемствы. Навука яму не даецца. Як толькі возьме ў рукі падручнік — засынае. Жанат з Вольгай Лабанавай і мае дачку.
- Інтэрн Глеб Раманенка (Ільля Гліньнікаў) — хлопчык-мажор. Сын галоўнага ўрача бальніцы, таму перакананы, што інтэрнатура для яго павінна праходзіць лёгка, нягледзячы на тое, што мэдыцына абсалютна не яго прызваньне. Клясычны мажор — у інтэрнатуру трапіў па блаце, заўсёднік клюбаў і тусовак, да дзяўчат ставіцца несур’ёзна, хаця па ходзе сэрыяла ў Раманенкі ўзьнікае раман з Варай Чарнавус, якая спачатку не прымала яго заляцаньні. Знаходзіцца ў пастаянным канфлікце з Быкавым, які незадаволены «мажорскімі» паводзінамі інтэрна. Носіць прозьвішча бацькі, зь якім маці ў разводзе.
- Андрэй Яўгенавіч Быкаў (Іван Ахлабысьцін) — утаймавальнік бандэрлогаў і тонкая душа. Чалавек, які прысьвяціў сябе мэдыцыне. Валодае пачуцьцём гумару. Характар дрэнны. Іранічны і ў той жа час поўны сарказму. Картавіць. Жанаты з Кісегач. Слухае гранж і гуляе ў STALKER, каб ня піць гарэлку!
- Філ Рычардс (Одын Байран) — зьявіўся ў 67 сэрыі. Філ працаваў у Амэрыцы, але потым прылятае ў Расею.
- Доктар-вэнэроляг Іван Натанавіч Купітман (Вадзім Дзямчог) — лепшы сябар Быкава. Вельмі разумны і вельмі хітры. У першай сэрыі самім Купітманам быў агучаны намёк, што ён габрэй. Аматар і знаўца каньяку, а таксама іншых алькагольных напояў. Лавэляс, бытавы філёзаф, у сувязі з чым многія ходзяць да яго па параду ў асабістых пытаньнях. Пацыенты дораць Івану Натанавічу сьпіртное ў якасьці падзякі за лячэньне або добрыя вынікі аналізаў, бывае нават, што і калегі за кансультацыю. У выніку мае вялікую калекцыю каньяку ў сябе ў кабінэце. З задавальненьнем падтрымлівае Быкава, калі той разыгрывае інтэрнаў. Тройчы быў жанаты, на гэты момант халасты.
- Мэдсястра Любоў Міхайлаўна Скрабіна (Сьвятлана Пермякова) — старанная, але шчадралюбная і балбатлівая. Звычайна ў курсе ўсіх плётак. Добрая сяброўка Вары. Любіць загадчыка аддзяленьня Быкава, шкадуе па-жаночаму інтэрна Левіна, зь якім у яе ў выніку пачынаецца раман. Плакацца ходзіць да доктара Купітмана, бо, на яе думку, ён разумны і ў яго заўсёды ёсьць каньяк.
- Анастасія Канстанцінаўна Кісягач (Сьвятлана Камыніна) — галоўны ўрач бальніцы. Рашучая і разважлівая. Адзіная слабасьць для яе — віскі. Гэтай слабасьцю часта карыстаецца Быкаў, да якога Кісягач яшчэ са студэнцкіх гадоў адчувае складаныя пачуцьці. Даўно ў разводзе, выхоўвае сына — інтэрна Раманенку. Замужам за Быкавым. Мае ад яго сына Ільлю.
- Філ Рычардс (Адзін Байран) — амэрыканец з Бостану, які прыехаў у Расею па абмене замест Барыса Левіна з клінікі Princeton-Plainsboro. У сэрыяле з 67 сэрыі. Філ свабодна валодае расейскай мовай, але гаворыць зь невялікім акцэнтам. Месцамі выглядае залішне самаўпэўненым, хоць на справе ён проста адназначны і, з прычыны адсутнасьці кемлівасьці, не ўмее своечасова і ў тэму выказаць сваё меркаваньне ці прамаўчаць, трохінаіўны. Выхаваны двума прыёмнымі бацькамі-гамасэксуалістамі, але сам зьяўляецца гетэрасэксуалам (хоць у 67 сэрыі гаварылася, што добра ведае расейскую мову ад сваёй маці). У 179 сэрыі стаў лекарам. Са 181 сэрыі працуе ў ардынатуры ў Купітмана. Меў раман з Вольгай Лабанавай.
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- вобраз доктара Быкава (Іван Ахлабысьцін) зьяўляецца часткова сапраўдным. Бацька Ахлабысьціна быў галоўным лекарам, і профіль бацькі часткова ўвайшоў у вобраз самога актора;
- Кісягач — распаўсюджаны ў Чалябінскай вобласьці тапонім: так называюцца пяць азёраў, чыгуначная станцыя і санаторыяў;
- каньяк у кабінэце доктара Купітмана сапраўдны. Але падчас здымак актор п’е падфарбаваны чай замест алькаголю, таму ў некаторых сцэнах можна ўбачыць запацелую ад гарачага чаю чарку;
- туалет, які ўваходзіць у склад дэкарацыяў бальніцы, бутафорскі, да яго не падведзеная каналізацыя. Таму побач зь ім вісіць папярэджаньне чальцам здымачнай групы, каб ніхто ім ня ўздумаў скарыстацца.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт
- Інтэрны (анг.) на сайце IMDb