Індзейская ўдава
«Індзейская ўдава» (па-ангельску: Indian Widow) — карціна ангельскага мастака Джозэфа Райта, скончаная напрыканцы 1793 альбо напачатку 1794 году і ўпершыню выстаўленая на пэрсанальнай выставе Райта ў 1785 годзе. Цяпер карціна выстаўленая ў Музэі і мастацкай галерэі Дэрбі[1]. Сам мастак выкарыстоўваў назву «Індзейская ўдава», але больш поўная назва — «Удава індзейскага правадыра, якая сочыць за зброяй свайго пакойнага мужа» (анг. The Widow of an Indian Chief Watching the Arms of Her Deceased Husband).
Індзейская ўдава | |
англ: Indian Widow | |
Мастак | Джозэф Райт |
---|---|
Год | 1783 або 1784 |
Тып | палатно, алей |
Памеры | 101,6 × 127 |
Месцазнаходжаньне | Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі, Дэрбі |
Паводле Нікалсана, частка дэталяў карціны (шкуры, пёры, нож) досыць праўдападобныя, у той час як драпіраваньне зьяўляецца толькі данінай моднай манеры малюнку жанчынаў, якія перажываюць складанасьці; гэта кажа на карысьць таго факту, што Райт выкарыстоўваў сапраўдны рэквізіт[2].
Іншы мастак з Дэрбі, Джон Рафаэль Сьміт (John Raphael Smith), выгравіраваў гэтую карціну ў 1785 годзе[3]. Сам Райт напісаў яшчэ даволі блізкую копію «Індзейскай удавы» (зьнішчаную ў пажары)[1], а таксама яшчэ адну карціну, прысьвечаную жаночай сіле духу — «The Lady in Milton’s Comus».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Indian Widow, Derby City Council, accessed March 2011
- ^ Benedict Nicolson Joseph Wright of Derby: painter of light. — 1968. — С. 148.
- ^ The Widow of an Indian Chief Watching the Arms of her Deceased Husband, (Clayton 31), John Raphael Smith, Christies.com