Інакенці Іванавіч Якаўкін (па-расейску: Иннокентий Иванович Яковкин; 12 жніўня 1881, Іркуцк, Расея — 24 траўня 1949) — расейскі гісторык права, бібліятэказнавец, бібліёграф. Доктар гістарычных навук (1936 г.), прафэсар (1929 г.). У 18991901 гг. вучыўся ва ўнівэрсытэтах Брэслаўлю і Гайдэльбэргу, скончыў Пецярбурскі ўнівэрсытэт (1912 г.). У 1918 г. абараніў магістэрскую дысэртацыю «запазычаньні ва Ўлажэньне 1649 г. зь Літоўскага Статуту». З 1910 г. працаваў у Публічнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу, у 1922—1924 гг. загадчык Юрыдычнага аддзяленьня, у 1924—1929 гг. намесьнік дырэктара бібліятэкі. У 19291949 гг. дырэктар Бібліятэкі Акадэміі навук СССР. Выкладаў у Ленінградзкім унівэрсытэце (у 1944—1949 гг. загадчык катэдры гісторыі дзяржавы і права), Політэхнічным інстытуце, Інстытуце народнай гаспадаркі, 1-м і 2-м брыдычных інстытутах, Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце, Ваенна-юрыдычнай акадэміі. У 19221923 гг. удзельнічаў у савецка-польскіх перагаворах. Працы па гісторыі права Старажытнай Грэцыі, Рыму, Расеі, гісторыі расейскай эканомікі, бібліятэказнаўстве, бібліяграфіі. Выдаў зборнік «Заканадаўчыя акты Вялікага княства Літоўскага XV—XVI стст.» (1936 г.).

Інакенці Якаўкін
Дата нараджэньня 12 жніўня 1881(1881-08-12)[1] або 12 (24) жніўня 1881
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 24 траўня 1949(1949-05-24)[1] (67 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн «Знак Пашаны» мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Літаратура

рэдагаваць
  • История Библиотеки Академии наук СССР. — М - Л., 1964.
  • Начало «Дела» Академии наук: стенограмма заседания Особой Комиссии Наркомата РКИ СССР, 24 октября 1929 г. // Исторический архив. — 1993. — № 1. — С.
  • Подозерская, Г. Ф. Памяти профессора И. И. Яковкина (1881—1949) // Известия высших учебных заведений. Правоведение. — 1959. — № 2. — С.