Ікнілдзкая дарога
Ікнілдзкая вуліца, Рыкнілдзкая вуліца (па-ангельску: Icknield Street) — рымская дарога ў Брытаніі, якая пачынаецца ад Фос Ўэй у Буртан-он-зэ-Ўотэ, Глостэршыр (51°53′17″ пн. ш. 1°46′01″ з. д. / 51.888° пн. ш. 1.767° з. д.) і сканчаецца ў Тэмплбора ў Паўднёвым Ёркшыры (53°25′05″ пн. ш. 1°23′38″ з. д. / 53.418° пн. ш. 1.394° з. д.). Яна мінае Олстэр, Стадлі, Рэдыч, Мэчлі Форт, Бірмінггэм, Лічфілд і Дэрбі.
Назва
рэдагавацьГістарычна дарога мела назву Ікнілдзкая вуліца, але ў XII стагодзьдзі атрымала назву Рыкнілдзкая вуліца (па-ангельску: Ryknild Street) праз памылку чэстэрскага манаха Ранулфа Гігдэна, якую ён зрабіў у сваім «Поліхраніконе» ў 1344 року[1]. У цяперашні час выкарыстоўваюцца абедзьве назвы ў спалучэньні з азначэньнем вуліца для таго, каб адрозьніваць яе ад старэйшага Ікнілдзкага шляху, дарогі жалезнага веку, якая вядзе з Норфалку да Дорсэту. Захаваную частку рымскае дарогі можна пабачыць у парку Сатан у Бірмінггэме[2].
Сучасны маршрут
рэдагавацьБольшасьць маршруту Ікнілдзкае вуліцы выкарыстоўваецца сучаснымі дарогамі, больш за ўсё трасай A38 зь Лічфілду ў Дэрбі; на многіх участках захаваная назва «Ікнілдзкая вуліца», аднак не паўсюль дакладна. У Гоклі, Бірмінггэм, і ў Рэдычы, Ўустэршыр, таксама ёсьць дарога пад назвай Праезд «Ікнілдзкая вуліца», які знаходзіцца непадалёк ад рымскае дарогі. У Лічфілдзе траса завецца «Рыкнілдзкая вуліца», а ў Дэрбі — «Рыкнілдзкая дарога».
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Thomas Codrington Roman Roads in Britain. — London: S.P.C.K., 1903.
- ^ Sutton Park (анг.) Birmingham Roman Roads. University of Birmingham. Праверана 29 сьнежня 2008 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Birmingham Roman Roads Project (Hosted by the University of Birmingham)
- Metchley Fort, Birmingham
- Derby City Council list of Scheduled Ancient Monuments
- Full text of Roman Roads in Britain, Thomas Codrington