Ідэа́льны газматэматычная мадэль газу, у якой прымаюцца за нуль сілы міжмалекулярнага ўзаемадзеяньня, а таксама ўласны аб'ём малекулаў газу.

Ідэальны газ мае наступныя ўласьцівасьці:

Адрозьніваюць клясычны ідэальны газ, часьцінкі якога падпарадкоўваюцца законам клясычнай мэханікі, і квантавая ідэальны газ. У апошнім адрозьніваюць два віды: часьцінкі аднаго падпарадкоўваюцца статыстыцы Базэ-Айнштэйна, другога – Фэрмі-Дырака.

Паводзіны ідэальнага газу апісвае кінэтычная тэорыя ідэальных газаў.

Паветраныя газы (кісларод, азот і іншыя) пры тэмпэратурах і ціску блізкіх да нармальных з добрай ступеньню дакладнасьці адпавядаюць мадэлі ідэальнага газу. З дапамогай мадэлі ідэальнага газу апісваюцца таксама іншыя сыстэмы, у якіх памер часьцінак малы адносна адлегласьцяў паміж імі, а ўзаемадзеяньні адбываюцца толькі на малых адлегласьцях (напрыклад, «электронны газ» валентных электронаў у мэталах, броўнаўскі рух і да т.п.)

Глядзіце таксама

рэдагаваць