Ігнаці Смалянін

(Перанакіравана з «Ігнат Смалянін»)

Ігнаці Смалянін (XIV ст. — 1405) — смаленскі дзякан, пісьменьнік-белетрыст, прадстаўнік царкоўна-рэлігійнай літаратуры.

У 1389 суправаджаў мітрапаліта Пімена ў час падарожжа ў Царград. Быў там да 1393 г., пасьля жыў у Ерусаліме, у манастыры на Афоне (Грэцыя), дзе і памёр.

Аўтар «Хаджэньня ў Царград», у якім апісваюцца падзеі паездкі аўтара ў Канстантынопаль у 13891393. Твор вядомы ў дзьвюх рэдакцыях і 24 сьпісах.

У творы шмат увагі ўдзяляецца апісаньню краявідаў Прычарнамор’я, асабістым уражаньням ад плаваньня на караблі, разважаньням аб палітычным палажэньні ў Бізантыі (распавядае аб каранацыі імпэратара Мануіла) і ўсхваленьні прыгажосьці ўбачаных палацаў ды храмаў[1].

  1. ^ Самусік А. Міжнародныя культурныя сувязі Беларусі ў XІV — пачатку XVІI стст. // журнал международного права и международных отношений. — 2006. — № 1.

Літаратура

рэдагаваць
  • Старажытная беларуская літаратура (XII—XVII стст.) / Уклад., прадм., камент. І. Саверчанкі. — Мінск: Кнігазбор, 2007. — С. 88. — 608 с.