Ігар Вячаслававіч Сташкевіч (нар. 28 студзеня 1958) — беларускі фізык-оптык, дацэнт БДУ.

Ігар Сташкевіч
Дата нараджэньня 1958
Месца вучобы БДУ
Занятак фізык
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы БДУ
Навуковая ступень кандыдат фізыка-матэматычных навук[d]

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся 28 студзеня 1958 году ў вёсцы Рукшаніцы Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. У 1982 годзе скончыў БДУ. З таго часу працуе на катэдры лязэрнай фізыкі і спэктраскапіі Фізычнага факультэта БДУ. У 1982—1983 гг. стажор-выкладчык, у 1983—1989 гг. навуковы супрацоўнік, у 1989—1990 гг. асыстэнт. У цяперашні час дацэнт катэдры лязэрнай фізыкі і спэктраскапіі. Кандыдат фізыка-матэматычных навук (1989). Ігар Сташкевіч — аўтар больш за 50 навуковых прац і 7 вынаходзтваў. Галіны навуковых інтарэсаў: оптыка вадкіх крышталяў, аптычная галяграфія і растравая оптыка.[1]

Чытае лекцыі ў БДУ на беларускай мове. Падчас лекцый выкарыстоўвае тарашкевіцкі правапіс. Аўтар беларускамоўнага дапаможніка для студэнтаў па фізыцы лязэраў.

Асноўныя працы

рэдагаваць
  • І. В. Сташкевіч. Фізіка лазераў (дапаможнік для студэнтаў) // Мінск: БДУ, 2006.
  • A. S. Rubanov, I. V. Stashkevitch, A. V. Chalej. Electrically controlled devices, based on the sistem «relief grating (hologram)–liquid crystal» // SPIE Proceedings, 1990. — Vol. 1183.
  • V. V. Ermakov, I. V. Stashkevitch. Controlled lenses based on anisotropic materials // SPІE Proceedings, 1992. — Vol. 1635.
  • E. A. Melnikova, O. G. Romanov, I. V. Stashkevitch. Effect of orientation inhomogeneity of liquid crystal on the diffraction characteristics of diffraction optical elements // Proceedins of SPIE, 2001. — Vol. 4358.

Глядзіце таксама

рэдагаваць