Івашка Яцкевіч Уладыка
Іва́шка Яцке́віч Улады́ка (? — 1499 ці пасьля 1504) — дзяржаўны дзяяч ВКЛ, дыплямат. Пісар гаспадарскі.
У лістападзе — сьнежні 1492 удзельнічаў у пасольстве ВКЛ у Маскву. Вольф сьцьвярджае, што ў 1499 спыніў сваю дзейнасьць, але сярод польскіх паслоў у 1504 узгадваецца Іван Уладычка Яцкевіч. Магчыма, ягонымі сваякамі ці нашчадкамі былі Федка (сучасьнік) і Аляксандар (жыў у сярэдзіне XVI ст.), якія таксама карысталіся прыдомкам Уладыка. Быў жанаты з княжной Марыяй Васільеўнай Збараскай.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьНа гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |