Іван Пятровіч Чухраеў (нар. 25 красавіка 1937, хутар Альдабульск, Дубоўскі р-н, Растоўская вобл.) — беларускі дызайнэр.

Іван Пятровіч Чухраеў
Дата нараджэньня 25 красавіка 1937(1937-04-25) (87 гадоў)
Месца нараджэньня
Адукацыя БДТМІ
Месца вучобы
Занятак дызайн
Месца працы
Сябра ў Беларускі саюз дызайнэраў[d]
Плынь інтэр’ер і абсталяваньне

Іван Пятровіч нарадзіўся ў сям’і селяніна. Бацька — Пётар Міхайлавіч Чухраеў. Маці — Алена Ягораўна Сідарава.

З 1946 году жыў і навучаўся ў шахцёрскім горадзе Гукава Растоўскай вобласьці. Пасьля сканчэньня сямігадовай школы працаваў вучнем маляра ў будаўнічым трэсьце «Гукававугаль».

У 1953 годзе пераехаў зь сям’ёй у Карэлафінскую АССР. Там ён працаваў памочнікам шкіпера на Саснавіцкім тэхнічным участку Балтыйскага каналу, а затым мастаком па рэкляме ў Доме культуры.

У 1955 годзе Іван Пятровіч пераехаў у Томск. Тут ён таксама працаваў мастаком-афармоўцам.

У 1956 годзе быў прызваны на службу ў Вайскова-марскі флёт. У 1957 годзе, пасьля сканчэньня вайскова-марской школы, яго накіравалі ва Ўладзівасток на вайскова-марскі акіянаграфічны карабель.

У 1959 годзе скончыў вячэрнюю партыйную школу пры палітаддзеле ТОФА і ў 1960 годзе быў прыняты ў сябры КПСС. У тым жа годзе скончыў марскую службу камандзірам аддзяленьня стырнавых і быў занесены ў кнігу пашаны ТОФА.

Пасьля дэмабілізацыі працаваў мастаком-афармоўцам у мастацка-вытворчым камбінаце ў Магадане.

З красавіка 1961 году па верасень 1963 году працаваў у Абакане мастаком па комплексным афармленьні інтэр’ераў, вітрын і рэклямы ў Гарторгу.

З кастрычніка 1963 году працаваў загадчыкам Абаканскімі мастацка-вытворчымі майстэрнямі Краснаярскага аддзяленьня мастацкага фонду РСФСР.

У 1964 годзе скончыў 10 клясаў школы працоўнай моладзі.

У 1966 паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на дзённае аддзяленьне па спэцыяльнасьці «інтэр’ер і абсталяваньне». Пасьля сканчэньня інстытуту ў 1971 годзе Івана Пятровіча накіравалі на працу ў Менскую мастацкую вучэльню імя Глебава выкладчыкам спэцыяльных дысцыплінаў. Быў кіраўніком дыплёмных працаў на выпускных курсах.

У 1975 годзе скончыў Менскі гарадзкі ўнівэрсытэт марксізму-ленінізму, аддзяленьне сацыялёгіі і псыхалёгіі. У тым жа 1975 склаў праграму па падвышэньні кваліфікацыі мастакоў-афармоўцаў.

З 1976 году па 1990 год вёў заняткі ў гарадзкім народным унівэрсытэце навочнай агітацыі і зьяўляўся рэктарам на грамадзкіх пачатках.

У 1979 годзе быў прызначаны дырэктарам Менскага гарадзкога міжшкольнага навучальна-мастацкага камбінату.

Распрацаваў канцэпцыю па эстэтычным выхаваньні навучэнцаў у міжшкольны вучэбна-мастацкі камбінат, навучаньні школьнікаў старшых клясаў асновам спэцыяльнасьцяў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: дызайн, прамысловая графіка, скульптура, разьба па дрэве.

Усе гэтыя гады браў актыўны ўдзел у рэспубліканскіх канферэнцыях па эстэтычным выхаваньні і дызайне.