Іван Скарынкін

беларускі літаратар

Іва́н Яфі́мавіч Скары́нкін (26 лістапада 1919, в. Тратное, Клімавіцкі раён) — беларускі савецкі паэт, празаік. Сябра СП СССР з 1985 году.

Іван Скарынкін
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 26 лістапада 1919(1919-11-26) (104 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Скончыў Менскі інстытут народнай гаспадаркі ў 1939 годзе. У 1939 годзе паступіў у Камуністычны інстытут журналістыкі (Менск) і праз некалькі месяцаў быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1941-1942 гг. вучыўся ў вайсковай авіянавучэльні сувязі (Харкаў, Ташкент). Накіраваны на Паўночна-Каўкаскі фронт. У верасьні 1942 году пераведзены ў Забайкальле. Удзельнічаў у вайне з Японіяй. У 1946-1948 гг. - літсупрацоўнік дывізіённай газэты «Красный кавалерист». У 1952 г. скончыў рэдактарскі факультэт Ваенна-палітычнай акадэміі (Масква). З 1952 году - спецкарэспандэнт газэты «Знамя победы» (Паўночная група войск), з 1958 г. — карэспандэнт, начальнік аддзелу газэты Беларускай ваеннай акругі «Во славу Родины», у 1972—1985 гг. - старэйшы рэдактар выдавецтва «Беларусь».

Творчасьць рэдагаваць

Выступаў у друку з мастацкімі творамі з 1950 году. Аўтар кніг нарысаў: “Завещано отцами” (1974), “О чем шумят сосны” (1980); аповесці “Право вести в бой” (1980); дакументальных аповесьцей “Крепче стали” (1978), “Тугие ветры” (1983), “В дымке полигонной” (1984), “Резерв комбата” (1988).

Узнагароды рэдагаваць

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ ступені, мэдалямі.

Літаратура рэдагаваць

  • Іван Скарынкін // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / складальнік А. К. Гардзіцкі. — Мінск, 1994. — С. 499 : фота.
  • Минченко, М. Юбилей нашего земляка / М. Минченко // Родная ніва (Клімавічы). — 1999. — 27 лістапада. — С. 2.
  • Скарынкін Іван Яфімавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / галоўны рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 448—449.
  • Скарынкін Іван // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / галоўны рэдактар А. В. Мальдзіс. — Мінск, 1995. — Т. 5. — С. 357—358 : фота.
  • Скарынкін, Іван Яфімавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Клімавіцкага раёна. — Мінск, 1995. — С. 630.
  • Танана, У. Наша сузор'е / У. Танана // Белорусская военная газета. — 2016. — 15 июля. — С. 7 : ил.
  • Эверс, Д. Ваенны карэспандэнт / Д. Эверс // Родная ніва (Клімавічы). — 2014. — 26 лістапада. — С. 2: фота.