Іван Летка

беларускі паэт

Іван Антонавіч Летка (14 чэрвеня 1935, Масаляны, Гарадзенскі павет, Беластоцкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка — 1999, Масква) — беларускі паэт.

Іван Летка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 14 чэрвеня 1935(1935-06-14)
Памёр 1999
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 14 чэрвеня 1935 году ў Масалянах Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі (цяпер — Бераставіцкі раён Гарадзенскай вобласьці) ў сялянскай сям’і.

Пасьля заканчэньня Масалянскай сярэдняй школы ў 1954 годзе вучыўся ў мэдычнай вучэльні ў Маскве. Служыў у Савецкай Арміі. Дэмабілізаваўшыся ў 1955 годзе, працаваў грузчыкам на бетонавым заводзе № 5 у Маскве, муляром-дэкаратарам у Цэнтральным тэатры Савецкай Арміі.

У 1967 годзе скончыў завочнае аддзяленьне Літаратурнага інстытуту ў Маскве. У 1960—1985 гадох працаваў на аўтазаводзе імя Ліхачова кавалём, майстрам, намесьнікам начальніка цэху па вытворчасьці, начальнікам участку, інжынэрам па кадрах[1]. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1982 году.

Жыў у Маскве. Памёр ў 1999 годзе ў Маскве.

Творчасьць

рэдагаваць

Першы верш апублікаваў у 1959 годзе ў газеце «Чырвоная зьмена». Аўтар зборнікаў паэзіі «Тры крокі да сонца» (1967), «Тры верасьні» (1970), «Грамы на зімоўцы» (вершы і паэма, 1974).

  1. ^ Іван Летка // Беларускія пісьменьнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Менск, Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X — С. 331

Літаратура

рэдагаваць
  • Іван Антонавіч Летка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.