Ёган Штумф
Ёган Штумф (1500—–1578) —- швайцарскі гісторык і тапограф.
Нарадзіўся ў Брухзале. Атрымліваў адукацыю ў Страсбургу і Гайдэльбэргу. У 1520 годзе стаў сьвятаром ці капеланам ордэна Шпітальераў. У 1521 быў пасланы ў прэцэпторыю гэтага ордэна ў Фрайбурге-у-Брайзгаў. Пасьвечаны ў духоўны сан у Базэле, і ў 1522 годзе быў пастаўлены на чале прэцэпторыі ў горадзе Бубікон (на поўначы ад Рапэрсьвіля). Неўзабаве Штумф пераходзіць на бок пратэстантаў.
У 1529 узяў шлюб зь першай зь яго чатырох жонак, дачцэ Генрыха Брэнвальда, які напісаў працу па швайцарскай гісторыі і заахвоціў свайго зяця спрычыніцца да гістарычнай навукі. Штумф зрабіў шырокія дасьледваньні ў галіне гістарыяграфіі й зьдзейсьніў некалькі падарожжаў, шлях аднаго зь якіх, у 1544 годзе, пралягаў ад Энгельбэрга да швайцарскага кантона Вале й зьяўляўся аднім з самых важных дасьледчыцкіх паходаў Штумфа, якое адлюстравалася ў захаваўшымся дагэтуль дзёньніку гісторыка.
Плён усіх яго працаў быў апублікаваны ў 1548 годзе ў Цюрыху ў агромністым 934-старонкавым фоліё (са шматлікімі файнымі гравюрамі на дрэве, гербамі, мапамі і г.д.) пад назвай «Gemeiner loblicher Eydgnoschafft Stetten, Landen und Voelckeren Chronick wirdiger thaaten Beschreybung».
Перайшоўшы ў пратэстантызм, Штумф заахвоціў да гэтага й большасьць сваіх вернікаў, аб якіх ён працягваў клапаціцца ўжо ў якасьці пратэстанцкага пастара ў Бубіконе. З 1543 па 1561 быў пастарам у муніцыпальнай частцы Штутгарта Стайнгайме. Пасьля 1561 адыйшоў ад справаў і пераехаў у Цюрых, дзе жыў да сваёй сьмерці ў 1576 годзе.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЁган Штумф — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў