Życie Nowogródzkie
Życie Nowogródzkie (па-польску: Наваградзкае жыцьцё) — газэта ў міжваеннай Польшчы, што выдавалася у Наваградзкім ваяводзтве у 1927-1931 і 1936-1939 гадах на польскай мове.
Życie Nowogródzkie | |
Тып | газэта |
---|---|
Заснаваная | 1927 і 3 траўня 1936 |
Закрытая | 29 ліпеня 1931 і 1939 |
Мова | польская мова |
Выданьне паўстала дзякуючы падтрымцы ваяводы З. Бечковіча. У 1927 годзе быў створаны штотыднёвік, прысьвечаны пытаньням Наваградзкага ваяводзтва. Рэдактарам і выдаўцом быў Войцех Бега, а потым Мікалай Здановіч. У 1928 годзе газэта пачала выходзіць тры разы на тыдзень.
У 1927 годзе разавы наклад спачатку складаў больш за 1000 асобнікаў, а з часам вырас да некалькіх сотняў тысяч. 29 ліпеня 1931 году выйшаў выйшаў апошні нумар газэты №1194.
Выданьне аднавіла выхад 3 траўня 1936 году. Пры газэце выдаваўся з 1937 году дадатак «Rolnik Nowogródzki». Рэдактарам і выдаўцом быў Т. Яцэк Роліцкі; потым С. Фішэр і Т. Абрыцкі. Спачатку гэта быў штотыднёвік. На працягу 1938 году выданьне ператварылася ў газэту, што выдавалася два разы ў месяц: 1 і 15 чысла.
Літаратура
рэдагаваць- Czasopiśmiennictwo w województwie Nowogródzkim w latach Drugiej Rzeczypospolitej, Лех Цехановіч, pawet.net