ß
Знак ß (эсцэт, ад ням. Eszett) — лігатура з ſz (у гатычным шрыфце) альбо ſs (у антыкве), першым элемэнтам якой зьяўляецца так званае «доўгае S». Цяпер выкарыстоўваецца толькі ў нямецкай мове, але да XIX стагодзьдзя болей альбо меней выкарыстоўваўся рэгулярна амаль ва ўсіх сярэднявечных эўрапейскіх мовах зь пісьмовасьцю на лацінскай аснове, асабліва ў курсіве.