Сьцяг Ігумену
Сьцяг Ігумену — афіцыйны геральдычны сымбаль гораду Ігумен Менскай вобласьці. Сьцяг заснаваны Указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 сьнежня 2011 году № 564 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 5 сьнежня 2011 года № Б-213.
Сьцяг гораду Ігумен | |
Ігумен і Ігуменскі раён | |
Сьцяг гораду Ігумен | |
Прапорцыі | 1:2 |
---|---|
Прыняты | 1 сьнежня 2011 |
Тып | Сьцяг раённага цэнтру Рэспублікі Беларусь |
Дызайн | Віктар Ляхар |
Аўтар | М. М. Елінская |
Апісаньне
Прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох гарызантальных палос: верхняй і ніжняй блакітнага колеру, якія складаюць 1/10 шырыні сьцяга, і цэнтральнай — белага. У цэнтры правага боку палотнішча на белай паласе — выява герба гораду Ігумен Ігуменскага раёну.
Сьцяг гораду і раёну i палажэньне аб ім зацьверджаны пастановай Ігуменскага раённага выканаўчага камітэту ад 5 сакавіка 2009 году № 94. Аўтар сьцяга М. М. Елінская, мастак Віктар Ляхар[1].