Андрэй Герашчанка

беларускі хакеіст

Андрэй Герашчанка (нар. 2 лютага 2001 году) — беларускі і расейскі хакеіст, абаронца жлобінскага «Мэталюрга».

Андрэй Герашчанка
Грамадзянства
Дата нараджэньня 13 сьнежня 1995(1995-12-13)[1] (28 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Мэталюрг
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2011 — цяпер

Кар’ера рэдагаваць

Пачынаў кар’еру ў расейскай Моладзевай хакейнай лізе. Гуляў за клюбы МУС, «Лёка» і «Рускія Віцязі». У 2014 годзе далучыўся да шэрагаў «Ліды», але праз сэзон сышоў з каманды і далучыўся да расейскага «Бурану». Вяртаньне хакеіста ў Беларусь адбылося ўлетку 2018 году, калі Герашчанка далучыўся да сталічнага «Юнацтва»[2]. У новым клюбе абаронца стаў адным зь лідэрам каманды, зь якой браў удзел у тым ліку ў Лізе чэмпіёнаў. У 2019 годзе поруч з клюбам здабыў залатыя мэдалі айчыннага першынства. У лютым 2020 годзу атрымаў беларускае грамадзянства[3] ды сышоў у «Дынама-Маладэчна». Па сэзоне з маладэчанцамі склаў двухбаковы кантракт з клюбам КХЛ «Нафтахімік», далучыўшыся да фарм-клюбу расейцаў «Іжсталь»[4][5]. У траўні склаў аднагадовую працоўную дамову з салігорскім «Шахцёрам»[6], а праз год умацаваў шэрагу «Віцебску». На пачатку траўня 2024 году далучыўся да складу жлобінскага «Мэталюрга»[7], які на той момант пасьпяхова абараніў тытул чэмпіёна краіны.

Дасягненьні рэдагаваць

«Юнацтва-Менск»:

  • Чэмпіён Беларусі: 2019

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць